Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 70

СКАЧАТЬ васпане, за перапіску пару здальнейшых ды не балбатлівых. Лісты да соймікаў. Сам разумееш, заўчаснаму агалошванню не падлягаюць. А гэта, – канцлер падняў запясочаны ліст і асцярожна ссыпаў танюткі парашок на срэбны падносік, – мая прамова на бліжэйшы Сойм. Трэба ж будзе адстойваць для Княства Смаленшчыну ды і Северскую зямлю. Карона абедзьве паспрабуе прысабечыць.

      – Асабіста займуся, яснепане, – з паклонам запэўніў сакратар. Канцлеру данеслі, што там ды тут спустошылі ягоныя колішнія ўладанні. Несумненна помста тых, хто прызначаў захопленыя землі Кароне. Не выключаў валтузні з чарговай жаўнерскай канфедэрацыяй. А галава занята непакоем, што Рэч Паспалітая, страціўшы шмат сіл у маскоўскіх войнах, будзе няздольная адбіць цалкам мажлівага турэцка—татарскага наезду. Ці ўсведамляе гэта «каморная рада»?

      Непакоіліся і маскоўскія паслы.

      – Выглядае, кароль робіць усё, каб наша пасольства правалілася, – у роздуме прамовіў князь Галіцын да мітрапаліта Філарэта. – Але ў такім выпадку канец усёй задуме Льва Сапегі і гетмана Жулкеўскага.

      Князь Васіль Васільевіч Галіцын ад пачатку не спрыяў польскім і ліцьвінскім памкненням. Але гетман па ўсіх учынках выглядаў на чалавека людзкага, палітыка гнуткага і князь не працівіўся ў адкрытую. А хіба з каралём нешта атрымаецца? Ні гетман, ні Леў Сапега не пераканаюць Жыгімонта лічыцца са скрытай сілай Масковіі. А пераход каралевіча на праваслаўе! Задушацца ў злосці каралеўскія езуіты! Не ўдасца ўшчаміць на Крэмль каралевіча, хіба што не надоўга. Мабыць у душы кароль гэтага пабойваецца і не пагодзіцца адпраўляць сына на Маскву.

      – Дасць Бог і ўсе каралеўскія спадзяванні туды ж пойдуць, – як угадаўшы думкі князя, хмыкнуў у бараду Філарэт.

      Абодва пераглянуліся нібы змоўшчыкі, кожны са сваімі патаемнымі спадзяваннямі. Прызначалі пад шапку Манамаха розныя галовы, але не прыблудныя.

      – А мы мусім стаяць непарушна, – сцвердзіў Галіцын, як загадаў.– Кароль ніколі не пагодзіцца на падпісанае намі з Жулкеўскім.

      – Думаю, неўзабаве пераканаемся, – кіўнуў Філарэт. – Як толькі з'явіцца Жулкеўскі.

      Галіцын пляснуў у далоні, выклікаючы служку.

      – Спроворь мне, брацец, главного над стрельцамі. Калі той з'явіўся, напалоханы мажлівым наганяем, князь дазволіў сесці і задаў некалькі дробных пытанняў, каб супакоіць двараніна.

      – Трэба, любезны, пранюхаць ці шчыльная сетка вакол горада. Ці няма якіх дзірак між іхнімі рэгімэнтамі.

      – Як здагадваюся, трэба звязацца з ваяводам Шэінам?

      – І з ваяводам і з войскам ягоным, – удакладніў Галіцын.

      – Цяжка, святлейшы, але пастараемся, – запэўніў дваранін.

      – Чай, православные в ліцьвінском войске імеются, – умяшаўся ў размову Філарэт. – Не откажутся помочь. А мы со Львом Сапежком переговорім, што он скажет по этому делу.

      – Разумна, – СКАЧАТЬ