Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец страница 16

СКАЧАТЬ лятуць да дзікія гусі

      Да нас павязуць да далёкай Русі…

      Ён не спыняецца і ў Арэнбургу, гэты неўтаймаваны Зань: яго бачылі і на нелегальных рэвалюцыйных паседжаннях арэнбургскіх расейскіх змоўшчыкаў, і на навуковых дыскусіях, і ў геалагічных выведках. Энтузіязм і адукаванасць таленавітага высланага не застаюцца па-за ўвагай: Зань узначальвае навуковую геалагічную экспедыцыю ў Тургайскі стэп. Пад Самараю знойдзена нафта, за Уралам – золата, ля Траецкага – медная руда, і усё гэта найпрамяністы Зань, высланы філамат. Арэнбургскі геалагічны музей, існы і па сёння, – чыя задума, чыя справа? А во здагадайцеся.

      А калі вярнуўся, дык ледзь не звар’яцеў. Каб не Марыля Путкамер, дык, напэўна, страціў бы розум зусім. І не ад рамантычнага кахання, не ад вершаваных радкоў, наогул не фігуральна, а па праўдзе, бо гэта знешне здаецца жыццём, прыдатным для помніка, а насамрэч – пакута, кроў і слёзы. Марыля дзейнічае старым выпрабаваным шляхам: забірае збалелага і стомленага Тамаша да сябе, атуляе прыгожымі людзьмі і пяшчотнымі спевамі і – падзяка за колішнія туганавіцкія месяцы побач з Адамам? – спрыяе знаёмству з маладзенькай Брыгітай Свентажэцкай. Каханне перамагае ўсё.

      Дамейка ніколі не была ў Смалянах, дзе ляжыць Тамаш Зань. Што там цяпер? Ці будзе жыць памяць пра яго, калі няма мары ягонага жыцця, вольнай Літвы з яе вольным словам? У Арэнбургу, канешне, памяць будзе. А ў Мясаце?

* * *

      Затрынькаў тэлефон. Марына яшчэ раз падзівілася, як тут усё прадумана для камфортнай працы: тэлефон не звінеў, не спяваў, ён проста трынькаў, як, напэўна, трынькалі бомікі на шыях дагістарычных кароў, якіх пасвілі дагістарычныя пастухі…

      – Зала беларускай мовы і літаратуры, Дамейка, слухаю.

      – Ну, здароў. Што, забіла? Святкуеш? – нехта ў тэлефоне цяжка дыхаў, і падавалася, радыёхвалі даносяць не толькі голас, але ж і амбрэ толькі што выпітага каньяку. – Трэба ж было, каб менавіта ты. Пазнала?

      – Пазнала, – яна ледзь здолела адказаць.

      – Я заўтра ўвечары буду. Сустракаць не трэба, я ведаю, дзе ты жывеш. Чакай. І бойся.

      Напэўна, нікога мы не баімся так, як былых. Былых калег, былых сяброў, былых каханкаў. І ёсць чаго баяцца: як жа проста з таго былога бязмежнага даверу, як фокусніку з цыліндра, выцягваць пярэстыя ленты цікавостак і казак. Як пачне працаваць цыліндр, як пачне варыць сваю рознакаляровую кашу – дык глядзі, каб ты ведаў словы, якія перакладаліся б у казачнае «гаршчочак, болей не вары». Хто ведае пра нас болей, чым былыя, і хто можа карыстацца ўсім належным больш вольна, чым яны?

      Былыя ведаюць усё, і нават больш, бо тыя, з кім мы побач зараз, не ведаюць яшчэ, якімі мы бываем у роспачы расстання. Нішто так не злучае з чалавекам, як сумесна закрыты гештальт.

      Развітанне часцей за ўсё прапарцыянальна колькасці пражытых побач месяцаў ці гадоў. Лёгка разарваць каханне ўзростам у месяц, бывае, на гэта хапае пяці хвілін: кароткае смс, слёзы, цыгарэта, палёгка. Куды СКАЧАТЬ