Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец страница 15

СКАЧАТЬ спакой, што каб паклікаў хто ў Літве —

      Пачуў бы я… Дарма! Ніхто не пазаве.

      Дамейка заўжды хвалявалася прадчуваннем літаратуразнаўчага адкрыцця побач з гэтым вершам, перакладзеным дваццацідвухгадовым Уладзімірам Жылкам: сам Жылка на той момант быў яшчэ толькі пачаткоўцам, ва ўласных вершах яшчэ толькі намацваў сваю сцежку, не вельмі ўдала рыфмаваў і не трымаў рытму, але як бліскуча, як дакладна пераклаў Міцкевіча! Ніводны рускі пераклад славутага крымскага санету не мог параўнацца з Жылкавым! Недзе тут, Марына адчувала, і быў той самы неабвержны доказ беларускасці Міцкевіча.

      Яшчэ больш – ужо не літаратуразнаўчай, а сяброўскай любоўю Дамейка любіла Тамаша Заня, якога нейкі самотны віленскі чыноўнік аднойчы па недаглядзе перарабіў з Заня ў Зана. Гэтыя мне чыноўнікі! Аднойчы да нас у інтэрнат прыехаў малодшы брат аднакурсніка Дамейкі, Віцькі Баркуна, і браты паказвалі ўсім свае рускамоўныя пашпарты, адзін з іх пісаўся Баркуном, а другі – Боркуном, бо ў іхніх Малевічах было дзве пашпартысткі, і адна ўпарта пісала мясцовых Баркуноў праз «а», а другая – праз «о». Так было і з Тамашом Заням, прыгожым хлопцам з-пад Маладзечна.

      Чамусьці гэтую станцыю ў прысталічных электрычках маладзечанскага напрамку заўсёды аб’яўлялі з нейкім драпежным акцэнтам: «Мя-са-та-а-а-а». Тры «а» запар, такія адкрытыя, плоскія, з працяглым апошнім складам, што Марыну ажно перасмыкала. З вокнаў электрычкі не было бачна ніводнага доміка ў той Мясаце, але ж падавалася, што ў кожным існым доміку абавязкова вісяць на бэльках тлустыя свойскія каўбасы, шчодра пасыпаныя кменам паляндвіцы, у лядоўнях мёрзнуць сальцісоны, і гаспадынька пазірае на гэтае сваё багацце і цягне, адкрываючы вусны, нібыта на вялікі бутэрброд: «Кра-са-та-а-а-а!».

      І надарылася ж нарадзіцца выкшталцонаму Тамашу Заню менавіта ў Мясаце! Невыпадкова гэта было поўнай выпадковасцю: цяжарная Кацярынка Зань мітусілася паміж старым нягодным жытлом і новым будынкам, які нечакана апынуўся ў чужых руках, плакала ад дрэнных навінаў і чакала найлепшых, трэслася па ўздзенска-вілейскіх пуцявінах туды-сюды і нарэшце нарадзіла хлопчыка ў нехлямяжнай Мясаце.

      А на Мясату ішлі казакі, і шукалі яны Касцюшкавых паўстанцаў, а Караль Зань, Кацярынкін мужык, якраз сярод іх і быў, і таму Кацярына адразу з гасціннай карчмы, якая сталася батлеемскімі яслямі Тамашу, пабегла ў лес, у нейкія сялянскія зямлянкі, выкапаныя ад казакаў, якія тады на маладзечанскіх землях не пераводзіліся. Там сядзелі ўжо іншыя жанчыны і мужчыны, усё з тых жа прычын, так што першыя калыханкі малому Заню пеліся па-вясковаму і на розныя галасы. Нарэшце, навала схлынула, Караль вярнуўся, і сямейства перабралася ў Вязынь, дзе і атабарылася. Ах, Вязынь, блакітная Вілейшчына, якімі ж натхнёнымі былі твае спевы!

      Ну і выцяўся: высокі, круглатвары, няспынны на жарты, шчодры на прыдумкі, хуткі на эмоцыі («Тамаш – баба!» – часам дражніліся бязлітасныя сябры). У такіх у школе два шляхі – ці ў зацятыя «батаны», ці ў векавечныя хуліганы. Зань выбраў абодва і быў надзеяй для настаўнікаў і правадыром для вучняў. Мо, хто і стамляўся СКАЧАТЬ