Название: Дзень Святого Патрыка
Автор: Ганна Севярынец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7097-57-9
isbn:
Гэткім самым, неадхільным і паўсюдным, было сямейства Стогавых. Небарака-бацька, які працаваў інжынерам і адначасова давучваўся ў вячэрняй школцы, лукінплэжа мама, беспартыйная і, здаецца, беспрацоўная, і малалетні Борыс, пра якога Лена Стогава распавядала савецкім школьнікам відавочна праз зубы, таму, канешне, было зразумела, што Борыс той яшчэ падшыванец.
«Энд май браза Борыс», – цадзіла Лена Стогава ў расповедзе пра тое, як яны ўсёй сваёй фэмілі хадзілі ў Маўзалей, і карэктна маўчала пра тое, што Борыс дастаў усю чаргу сваім ныццём, а потым яго спыняла ахова, калі ён паспрабаваў пракалупаць дзірачку ў шкляной труне.
Катаванне Ленай Стогавай скончылася разам са школай, а ступар у мазгах датычна ангельскай застаўся. У першую замежную вандроўку Марына ехала з выдатным наборам фраз накшталт «Май нэйм із Марына, ай донт спік інгліш» і «Уэаріз май хотэл». Але ніводная з тых фраз не спатрэбілася ёй на венецыянскай набярэжнай, адкуль яна павінна была хуценька дабегчы да сваёй групы: Марына затрымалася ля муранскага шкла, група пайшла далей, чакаць абяцалі ля моста, а дзе той мост? «Уэа рыз… уэа рыз… божа ж ты мой… уэа рыз… ну гэты, ну мост, ну як яго?..» – пыталася яна ў кожнага турыста, які падаваўся ёй добразычлівым, пакуль нарэшце высокі белазубы хлопец у бейсболцы не спытаўся ў яе: «А можа, вы па-руску размаўляеце?»
Па-руску дамовіцца было значна прасцей, чым на той ангельскай, якой валодала Дамейка. Пяць—шэсць рускіх сказаў, якімі валодалі ўсе афіцыянты Венецыі, усе парцье і амаль усе мінакі на лакіраваных турысцкіх сцежках, хапала, каб паразумецца. Ды і рускамоўных было шмат. У той жа вандроўцы Дамейка з сяброўкай паўзлі на каланаду фларэнційскай Санта Марыі дэ ля Ф’ёра і падтрымлівалі адна адну бадзёрымі каментарамі: «А во, пабач, якія старыя тоўстыя італьянскія цётачкі спускаюцца насустрач, яны залезлі, і мы залезем!», а «італьянскія» цётачкі пакрыўдзіліся і сказалі на чыстай расейскай: «Не такія ўжо мы і старыя».
Цікава, што будзе, калі і руская мова памрэ, бо амбіцыйныя планы Кійске і ягоных паслядоўнікаў распаўсюджваліся на ўсе мовы, акрамя ангельскай. Няхай праз тры тысячы год, няхай праз пяць, але ж эвалюцыю не спыніць, новыя мовы не нараджаюцца, толькі старыя паміраюць, чалавецтву патрэбна адна мова, бо надта дорага абыходзіцца вавілонская вежа сучасных камунікацый. Ды наогул, ці будзе тады яшчэ стаяць будыніна Лінгвістычнай Калегіі, і дзе будзе беларуская зала, і куды змесціцца руская літаратура, і няўжо ж будуць такія часы на свеце, калі людзям будуць нецікавыя «Аповесці Белкіна»?
Але якая СКАЧАТЬ