Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец страница 19

СКАЧАТЬ літаратурныя мамы і таты, якімі яны ёсць у школьных падручніках, заўсёды падаваліся Марыне нейкімі кардонавымі. Нават такія жахлівыя адносіны, якія суправаджалі нараджэнне і маленства Лермантава, у падручніках заўсёды выглядалі салодка і глазуравана, нешта накшталт «не сышліся характарамі». Цяжарная ад прыгоннага конюха нешчаслівая Марыя Арсеннева, не вельмі пераборлівы ў сродках, нішчымны маёр Юры Лермантаў, які пагадзіўся схаваць ганьбу суседкі за нядрэнную ўзнагароду, трагічныя тры гады, якія павінны былі правесці побач гэтыя неблагія, але пакрыўджаныя лёсам людзі, нелюбоў, сваркі і нават бойкі… У такіх бацькоў і з’явіўся будучы геній – і менавіта таму ён геніем і вырас, напэўна. Але ж чамусьці дзецям прапануецца з маленства вучыць рознае хрэстаматыйнае трызненне.

      Гэтак жа было і з Адамам Ягоравічам. Засвоіўшы з падручніка вобраз Максімавага бацькі, палымянага барацьбіта за беларушчыну, выбітнога навукоўца, тытана думкі і сынавага паплечніка, яна ўжо студэнткай была непрыемна здзіўлена ягонымі мемуарамі – нейкі самаўлюбёны дзядзька, якога цікавіў толькі ён сам і ягоная вядучая роля ў выхаванні геніяльнага сына. Потым была дзіўная рускамоўная цытата з яго ўспамінаў пра першую жонку, Машу Мякоту, Максімаву маці: «Подвижная, всегда весёлая, с искристыми глазами, с косой чудовищной величины…» Гэтая каса пачварнай велічыні яшчэ доўга пераследавала Марыну: тут Адам Ягоравіч прабалбатаўся. «Пачварная» каса ўсё тлумачыць: і немагчымасць любіць хаця б каго-небудзь, акрамя сябе, і нячуласць да прыгажосці, і ўтылітарнае мысленне, і эстэтычны цынізм. Здзівіўшыся пачварнай касе, Марына ўжо не здзіўлялася ні таму, што бацька-этнаграфіст, аказваецца, цкаваў сына за бесперспектыўную цікавасць да беларушчыны, ні таму, як ён мучыў трэцюю жонку, нешчаслівую і верную Аляксандру Апанасаўну, малодшую сястру першай, Марыі… Такая звычайная гісторыя: малодшая сястрычка, шалёна закаханая ў мужа старэйшай… Дачакалася свайго Адама: той пахаваў Марыйку, потым – Аляксандру Волжыну, тую самую Волжыну, праз якую Багдановічы аказаліся сваякамі Пешкавых-Горкіх. Марыне падабалася гэтае групавое фота: высачэзны вусаты Максім Горкі з жонкай Кацяй Волжынай, высачэзны вусаты Адам Багдановіч з жонкай Сашай Волжынай, абедзве сястры – у белых паркалёвых сукенках, два гракі і дзве галубкі. Во, напэўна, радаваўся фатограф, пазіраючы на шыкоўныя пары праз аб’ектыў. Аляксандра Волжына пражыла з Адамам толькі год і памерла, вызваліўшы шлях той Аляксандры, якая ўжо колькі год чакала каханага. А той вырашыў ужо больш не вянчацца, зажыў з ёю так, без усялякіх-якіх, і яна амаль не выходзіла на вуліцу, саромеючыся свайго становішча, і толькі нараджала і нараджала яму сыноў.

      Але ж галоўным аргументам супраць бацькі былі ягоныя адносіны з сынам. Марына не магла дараваць Адаму Ягоравічу Максімавай смерці: калі ягоны сын паміраў у Ялце, а ён прыехаў па справах у Сімферопаль…

      Колькі там ад Сімферопаля да Ялты? Восемдзесят кіламетраў па трасе? Пяцьдзясят – напрамкі? Дамейка не магла чытаць тых старонак СКАЧАТЬ