Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец страница 11

СКАЧАТЬ моўных дыскусіях, абавязкова фігураваў хрэстаматыйны прыклад карысці ад паміраючых моў – адкрыццё прэпарата супраць ВІЧ, якое стала магчымым толькі дзякуючы адзінкавым носьбітам самаанскай мовы. Менавіта гэтая мова захавала звесткі пра лекавыя ўласцівасці дрэўца Homalanthus Nutans, звесткі гэтыя трапіліся на вочы нейкім лінгвістычна адораным медыкам – і справа пайшла. Таму мовам з гэтага часу нельга было паміраць натуральным чынам – толькі з дазволу і пад наглядам высокай Камісіі. З аднаго боку, гэта была вялікая эканомія сродкаў, якія раней выдаткоўваліся на падтрымку і развіццё моў, не патрэбных сваім народам, а па-другое, усё, што трэба, заставалася на карысць навуковай эліце.

      За кожнай выміраючай і мёртвай мовай замацоўваўся эксперт, які вёў працэс кансервацыі, кантактаваў з дзяржавамі і дзяржаўнымі органамі, з адукацыйнымі ўстановамі, штучнымі носьбітамі і навукоўцамі, а далей – на што хопіць ініцыятывы і энтузіязму эксперта. Вунь пры зале палабскай мовы на тым тыдні адчыніліся курсы перакладчыкаў. І што вы думаеце – дзесяць слухачоў. Вялікія грошы плоцяць. Нейкія нашчадкі палабаў, продкі якіх апынуліся на беразе акіяна пасля Першай сусветнай.

      «Зусім хутка тут будзе і мая мова», – раптам падумала тады Дамейка.

      Памятаю: прасторная, амаль без мэблі, зала, стосы кніг на падлозе ўздоўж сцяны (гэта таму, што бабуля яшчэ не прадала карову, і бацькі не купілі секцыю, але ж кніг назапасілі – на жыццё), у акно залятае тапалёвы пух, я сяджу ў куточку і праглынаю курчавыя радкі «Узаранай цаліны». Я пераскокваю розныя нецікавыя падзеі, дыялогі і разважанні, каб хутчэй зноўку спаткацца са Шчукаром – і тут пачынаю дробна трэсціся ад рогату і выціраць слезы.

      Мне сем гадкоў. Я – чытач.

      Чытала я – колькі сябе памятаю. Маці з бацькам – філолагі, раскошы ў хаце няма, але ж кніжак!

      Вершы мне не падабаліся: навошта гэтыя ненатуральныя словы, зацятыя ў цесныя чатырохкутныя клеткі і надрукаваныя пасярод пустой старонкі, ды яшчэ і без малюнкаў? Мама час ад часу падсоўвала Пушкіна. Гэта было невыносна. Нудота.

      Незразумелы, але прыцягальны Шолахаў, зразумелы і таксама прыцягальны Біянкі, Леанід Панцялееў з яго шыкоўнымі абарванцамі рэспублікі ШКІД, натуральна, Карней Іванавіч з Майдадырамі і Кракадзіламі, якія карміліся Месяцам, – гэта цікавіла. Часам са стосаў ля сцяны вымаліся і беларускія кніжкі, але ж адразу адкладваліся. Нейкія кропачкі і хвосцікі па-над радкамі – не разумею.

      Памятаю, як першы раз пачула беларускае слова. Гэта быў урок беларускай мовы. Званок. Настаўніца ўваходзіць. Клас стаіць, як заўсёды на пачатку ўрока. Настаўніца – такая зразумелая і знаёмая ад прычоскі да банціка на туфлях – раптам ківае галавой і кажа: «Сядайце!»

      І гэта так незвычайна і смешна, што мы пачынаем рагатаць.

      Так рагочам мы ўсю першую чвэрць. «Сядайце!» – «Га-гага-га!» і потым чытаем па складах дзіўныя, незразумелыя словы пра незразумелых людзей, пра нейкіх СКАЧАТЬ