Название: Дзень Святого Патрыка
Автор: Ганна Севярынец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7097-57-9
isbn:
Але там была чыгунка. Сядзіш увечары на балконе, звонку цягне пахам нагрэтай травы, пад нагамі ціхенька шапоча нешта залацістая цыбуля, якую бабуля расклала сушыцца па ранжыры – справа маленькая, злева таўстабокая, катаеш гэтую цыбулю па балконе асцярожна нагой, пакуль ніхто не бачыць, і слухаеш: «Машинист дизель-поезда-восемнадцать-ноль-четыре, прибытие второй главный, стоянка дальше, сигналы открыты»… Ці проста выгук на ўсё лунінецкае Залессе: «Дзяжурны!» і стомленым басам у адказ: «Пяты слу…»
Уначы ляжыш з заплюшчанымі вачыма, і з адчыненага акна, акуратна зацягнутага сеткай ад мух, плыве ў твой будучы сон пяшчотнае даміно металічнага гуку пустых вагонаў, якія паслядоўна стукаюцца адзін аб адзін, калі іх перацягваюць з адзінаццатага пуці на дванаццаты, дзеляць начную свежасць на апетытныя кавалачкі меладычныя склады далёкіх аб’яў на пасажырскім вакзале, чуюцца пранізлівыя посвісты апошніх дызялькоў з Пінску, і торгае пад тваім ложкам зямлю цяжкая працоўная хада патаемнага таварняка невядома з чым. Ложак пад той хадой пачынае калыхацца, і ты засынаеш.
На чыгунцы працаваў наш лунінецкі дзед: у яго была шыкоўная форма, яшчэ больш шыкоўная фуражка з аколышкам, і на той фуражцы раскідвала крылы залатая чыгуначная птушка. І дзедаў бацька быў чыгуначнікам, і дзедаў дзед, і бацька дзедавага дзеда, і такім чынам кіламетры лунінецкіх рэек і тоны лунінецкіх шпалаў пастуквалі ў маім сэрцы генетычнай памяццю не толькі ўлетку.
Ад дзедавай працы нам перападаў душ. У бабулінай кватэры ніякіх там буржуйскіх прыбіральняў і ваннаў не было, і раз на тыдзень, у нядзелю, нас вадзілі ў драўляны дамок якраз паміж дванаццатым і адзінаццатым пуцямі: сенцы, кафельны пол і сцены цеснага і прапаранага памяшкання, тры кранікі і жалезныя бліны з дзіркамі пад столлю. Калі міма праходзілі таварнякі ці імчалі хуткія, дамок калаціўся і танчыў у такт грукату колаў, але мы гэтага не баяліся – куды страшней за гэта была бабуля з мачалкамі. Як яна нас дзёрла! Як мыліла! Як шуравала! Трэба было адмывацца да скрыпу – толькі калі наша скура пад бабулінымі пальцамі пачынала рыпець, нас па адным выпускалі ў сенцы, там трэба было апрануцца ва ўсё чыстае і накрухмаленае, наматаць на галаву духмяны ручнік, акуратна сесці на лавачку, дачакацца, пакуль скура зарыпіць і ў бабулі, і, пераступаючы рэйкі, выбірацца на дарогу дадому. Гэта заўсёды быў ужо цёмны вечар, і над чыстымі нашымі, заматанымі ў ручнікі галовамі праносілася: «Тринадцать-двадцать-один на второй тупиковый»…
Як яна жыла побач з чыгункай, мая лунінецкая бабуля? Ці часта ўспамінала яна сваё першае падарожжа, лежачы з заплюшчанымі вачыма пад бясконцы ляскат таварнякоў на станцыі? Напэўна, дзецям яно давалася лягчэй, тое падарожжа – проста аднойчы прыйшоў нейкі дзядзька, прынёс нейкія паперы, і мама стаяла слупом пасярод хаты, а потым кідала на чысцюткую прасціну нейкія выпадковыя і непатрэбныя рэчы, а вялікую парцалянавую варшаўскую ляльку СКАЧАТЬ