Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец страница 10

СКАЧАТЬ ледзь не сто чалавек, старыя з той самай вёскі і ваколіц, літаратуры – некалькі жоўценькіх друкаваных паперак з Абаканскага музея і два рукапісныя зборнічкі ўпартых мясцовых паэтаў. Марына ўхвальна падумала пра хлопцаў: гэта ж якая незвычайная паэтычная бескарыслівасць. Амаль подзвіг.

      Дарэчы, прафесар прамаўляў даволі цікава, было відаць, што ён па-добраму захоплены сваёй тэмай. Пра сувязі кецкай і мовы амерыканскіх абарыгенаў ён распавядаў, аж пакуль Кійске не пачаў нервова ляпаць аловачкам – са слоў эксперта выходзіла, што агульныя рысы дзвюх гэтых гаворак яскрава сведчаць пра маршруты міграцыі дагістарычных людзей з Азіі ў Амерыку. Калісьці такія акалічнасці падаваліся лінгвістам бездакорным аргументам супраць прызнання мовы мёртвай, але ж тут Марыне бачыўся нейкі гвалт: праз тое, што лінгвісты нешта там хацелі б паназіраць, народ павінен з-пад палкі размаўляць на непатрэбнай мове. Лінгвістычная калегія, створаная якраз на хвалі моўнай уніфікацыі, давала звышутульныя ўмовы для любых лабараторных эксперыментаў з любымі мовамі, жывымі ці мёртвымі, і менавіта тут, на гэтых навюткіх стэлажах, лінгвісты маглі адсочваць якія заўгодна міграцыі самым зручным чынам.

      Наступнай была цірахі, афганская гаворка, на якой на момант дакладу ўжо гадоў з дваццаць ніхто не размаўляў. Засталіся нейкія этнаграфічныя нататачкі неўтаймаваных вандроўнікаў, якія займаліся лінгвістычнымі пошукамі на гэтай нешчаслівай зямлі, засталіся іхнія ж нараканні, маўляў, сыходзіць цірахі – і застаюцца без назваў аўтэнтычныя расліны, прадметы быту, нават медыцынскія працэдуры, на якія гэты маленечкі народзік быў, кажуць, вялікі адмыслоўца. Дакладчык манатонна зачытваў пералік безэквівалентных лексем цірахі, а Марына з палёгкай думала: «Ну, цірахі, тут, у нас, табе будзе лепш, чым у Афганістане».

      Распавялі і пра ламаўрэн – гаворку армянскіх мястэчак, апошнія носьбіты якой сышлі ў лепшы свет таксама колькі гадоў таму. Эксперт па ламаўрэне трапіўся нейкі зусім гугнявы, слухаць яго было нецікава, і Марына пашкадавала тую нешчаслівую мову: вось гэтая ўжо як памрэ – дык з канцамі. Гэты гундос ці будзе яе як след кансерваваць?

      Але ж адной мовы Марыне стала сапраўды шкада. «Ну і людзі», – падумала яна. «Сацыяльны ціск», «лінгвістычная большасць»… Мова гэтая існавала з часоў Вялікага шаўковага шляху, на ёй размаўлялі тыя яшчэ караваншчыкі, якія везлі з Кітая паперу і шоўк. Менавіта ягнобцы, што схаваліся ў цяжкадаступнай даліне ракі Ягноб, захавалі ад персаў вялікую сагдзійскую мову – афіцыйна яна лічыцца памерлай з ХІ стагоддзя, але ж ягнобі, маленькая мова ягнобі – гэта і была тая самая сагдзійская, уратаваная ад персеізацыі. У той дзень яны зніклі разам: і апошняя бабулька-сагдзіянка, і ягнобі. Ну як зніклі – перамясціліся з няўтульнай горнай даліны на жоўтыя паліцы шыкоўных стэлажоў.

      Марына часта ўспамінала свой вопыт выкладання беларускай мовы напрыканцы яе існавання ў ВНУ.

      На СКАЧАТЬ