Название: Дзень Святого Патрыка
Автор: Ганна Севярынец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7097-57-9
isbn:
Пастараль гэтая скончылася адразу ж, як я пераступіла парог школы. І справа не ў дзецях, канешне. І нават не ў школе. Справа ў рэчаіснасці, якая заўсёды больш складаная за любую мару. Тым больш, што ў справе кіравання школьнай пугай я была далёка не такі майстар. Мая настаўніца па фартэпіяна, якая заўсёды дакарала мяне залішне мяккім выкананнем памужчынскі жорсткіх Бахавых прэлюдый, у гэтым месцы зразумела б мяне.
Але ж – чароўная сіла дзіцячае мары. Колькі год прайшло з першага ўрока, а я ўсё спадзяюся, што некалі будзе як след: я хаджу такая па аўдыторыі, а яны такія хрумкаюць, хрумкаюць… А насамрэч тут хто хрумкае, хто плюецца, а хто і наогул шэры воўк. А як жа хочацца, каб быў статак. Такі сімпатычны, паслухмяны статачак, інтэлектуальна дойны, рэкордныя літры ў дзень, і ты пры ім – буськам. Ах, як шкада, што менавіта такімі марамі мосціцца дарога ў гістарычнае пекла.
А нядаўна я бачыла бусла, які толькі-толькі ўзлятаў. Што называецца, «на нізкім старце»: ён важка махаў крыламі над маёй галавой, белае, крыху мурзатае ягонае пуза напружылася мускуламі, чырвоныя ногі склаліся ў фюзеляж. Яшчэ крыху – і ён загудзе, замільгае чырвонымі і зялёнымі агеньчыкамі, і за ім працягнецца белы калматы след. Нават буслы часам прыкідваюцца машынамі, бо хадзіць між кароў, паклёўваючы духмяныя каровіны ляпёхі, – занятак ну зусім несучасны.
І я нават не стала прасіць яго наконт калоды. Бачна ж, спраў у птушкі па горла. Дый не вёска, каб з кожным буслом вітацца. Дый узрост у мяне ўжо не той.
3
У зале стаяў шыкоўны пах свежай мэблі. Марына любіла гэты пах нават больш за водар свежых булак. Яна даўно ўжо не была ў лесе, мо, гадоў пятнаццаць: дома не было калі, а тут не было лесу. Напэўна, мозг адшукаў у рэальнасці адэкватную замену: адрамантаваныя кватэры сябровак, мэблевыя салоны, невялічкая багетная майстэрня ля службовага катэджа Дамейкі – канешне, лесам там не пахла, але ж водар дрэва можна было вылучыць з агульнага лака-фарбавага букету.
Высачэзныя стэлажы, шырокія, грунтоўныя, займалі ўсю прастору. Адна са сцен залы была шкляной, там змыкаўся з блакітным небам сіні акіян, ля гэтага гіганцкага акна стаяў стол, на ім – камп’ютар і навюткі канцылярскі набор, жалюзі ціхенька шапацелі ад ветрыка, у белай кадцы ля стала балявала традыцыйная кітайская ружа, сытая і выпешчаная недзе ў мясцовых аранжарэях.
Недзе праз месяц пачнецца: з беларускіх бібліятэк пачнуць звозіць кнігі па яе запытах. Няшмат. Бо зала абмежаваная. Куды астатняе? Згодна з пратаколам, кожная краіна СКАЧАТЬ