Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец страница 7

СКАЧАТЬ размаўляюць паангельску. Там так і размаўляюць. Пяцьдзясят тысяч тых, хто паўсядзённа карыстаецца ірландскай, і яшчэ менш тых, хто размаўляе на ёй змалку. І нічога. Мо, і нам не варта біцца?

      – Дык яны ж б’юцца, – раздражнёна буркнуў Сямёнаў.

      – І навошта?

      – Слухай, Мара. Ты, Мара, нічога пра Ірландыю не ведаеш. Чытала дзве старонкі пра іх літаратуру і адну – пра мову. І бярэшся разважаць. Ты і пра нас нічога не ведаеш. Сваю аспіранцкую лухту толькі. Перш чым рабіць нейкія высновы, трэба пацікавіцца: а як, а чаму, а што, а дзе? А ты прывыкла: хватанула там слоўца, там два – і прамаўляеш. Я не буду зараз спрачацца з табой. Мы не роўныя.

      – Ты вышэй.

      – Я вышэй.

      Марына змоўкла. Яны ішлі, узяўшыся за рукі, знешне нічога быццам не змянілася. Але да самага Дома прафсаюзаў дайшлі моўчкі. І тут звычайная ўпэўненасць Дамейкі ў тым, што Сямёнаў нікуды не дзенецца, змянілася на такую ж упэўненасць у тым, што больш яна яго не пабачыць.

      Марына ведала, што так бывае. Без аніякай прычыны. Пасярод звычайнай гутаркі. І канец. Менавіта так у яе чамусьці было заўсёды. Ні апошняга скандалу, ні размовы, ні якой значнай прычыны. Проста раз – і няма. Так сышоў Міцяй, неблагі хлопец, з якім яны сустракаліся на другім курсе, так знік Дэн, доўгавалосы прыгажун з геафака, з якім нават жылі з год у ягоным вечна пустым пакоі суседняга інтэрната. Па яе ўспамінах, так знік і бацька: проста ўнутраная чаша цярпення яго перапоўнілася – і ён сышоў, звыкла трымаючы ў берагах тое, што перапаўняла. Сышоў ледзь не на пальчыках, ціха, моўчкі, каб не парасплюхваць. Што адбылося паміж маткай і бацькам, яна не ведала, як і не ведала, што стане апошняй кропляй для Сямёнава і што наогул з Марынінай існасці будзе ліцца ў гэтую небяспечную чашу.

      «Хутчэй за ўсё, – думала Мара, – усе мужчыны свету так сыходзілі б ад сваіх жанчын, калі б жанчыны ім дазвалялі, бо ўсе гэтыя развітальныя сваркі і высвятленне адносінаў заўсёды былі жаночай ініцыятывай. А няма ініцыятывы – ну і дзякуй богу».

      Яна сядзела ў зале, паступова напаўняючыся холадам прадчування, які ішоў аднекуль знізу, з прамоклых ног. Спярша занылі пальцы, потым – каленкі, потым непрыемна спусцела і закруціла ў жываце, дайшло да сэрца. Паднялося вышэй і стала камяком у горле. Сямёнаў сядзеў побач, як звычайна, падскокваў, круціўся, нешта мармытаў сабе пад нос, азіраўся навокал, але калі раней ён рабіў гэта праз неўтаймаваны тэмперамент, зараз, адчувала Мара, ён проста ледзь трываў побач з ёй. Нешта раскручвалася ў ягонай галаве, нейкая спружына раздражнення і незадавальнення, і чым шчыльней яна наматвала кругі, тым больш няўтульна было Сямёнаву.

      Дзеці скакалі па сцэне, уздымаючы галенастыя ногі, у салісткі былі бачныя чорныя карані з-пад рудых валасоў, пафарбаваных, відаць, хной, бо ці можна дзецям сапраўдную фарбу? Адзін з балонікаў лопнуў, і Марына падумала: «Цьфу, як сімвалічна».

      Яны выйшлі на вуліцу.

      – Ну, бывай, Мара. Я сёння СКАЧАТЬ