Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец страница 6

СКАЧАТЬ пахаладзела і скамянела. Па-за… Па-за… Божачкі ж мае… А па-руску ж гэта – якая часціна? О вялікі і магутны, на каго ж ты мяне пакінуў!

      – А вось якраз і… (ёй хацелася сказать «выяснишь», але ж яна не ведала, як гэта будзе па-беларуску)… якраз і… якраз і… ну, гэта самае… Паўторыш!

      Паўторыш… Нейкі незразумелы «паўторыш» заскокаў па пакоі, як гарэза-дамавічок. На галаве гэтага «паўторыша» калыхаўся руды віхор, ён пазіраў на Марыну з пагардлівай усмешкай і круціў пальцам ля скроні. У гэты момант яна вырашыла грошай за першы занятак не браць.

      – Ну, Наста, а зараз паглядзім, як ты памятаеш знакі прыпынку! Наста змрочна нахілілася над сшыткам.

      – Запісвай! Э-э-э… Э-э-э…

      На практыцы, якую Марына праходзіла на другім курсе, яна прызвычаілася прыклады для разбору прыдумваць адразу, арыентуючыся на ход урока і патрэбы вучняў. Гэтыя яе рускія прыклады заўсёды былі цікавымі, вясёлымі і актуальнымі для аўдыторыі. Але ж у выпадку з беларускай мовай яна забылася, што зараз ёй банальна не хопіць слоўнікавага запасу!

      – Э-э-э… Запісвай, Настачка…

      Наста амаль дзяўбнула носам сшытак… Марына ліхаманкава перабірала пяць нейкіх выпадковых беларускіх слоў, якія няўцямна шапацелі ў галаве, як асеннія лісты на чыстых мінскіх вуліцах…

      – Э-э-э… Пішы!

      Дамейка зрабіла апошнія высілкі, напружылася, заплюшчыла вочы і выдала:

      – Нечаканае «хэндэ-хох» прымусіла партызана выйсці з-за кустоў!

      Наста падняла на яе вочы. У іх стаялі слёзы. Туманы рыхтаваліся праліцца дажджом.

      – Пішы, Настачка! Нечаканае… хэндэ-хох… прымусіла… Дарэчы, «прымусіла» – якая часціна мовы?

      Наста навалілася на стол і прастагнала:

      – Глагол?

      Колькі раз Сямёнаў рагатаў да колікаў, калі чуў гэты аповед! Карацей, спачатку Марына мэкала і пэкала, лупіла на трасянцы, потым у адзін момант у галаве нешта пераключылася, яна пачала бачыць беларускамоўныя сны – і стала лягчэй. Потым неяк само сабой пайшло: яна нават не заўважыла, як стала карыстацца мовай у краме, на прыпынках, у паліклініцы, часам пераходзячы на рускую, змешвала мовы ў сяброўскіх размовах, якіх станавілася ўсё менш і менш – людзі працавалі, стваралі сем’і, нараджалі дзяцей, жылі нейкім сваім жыццём, у якім Марыне не было месца, ды яна і не шукала яго, занурыўшыся ў кватэрку-маламерку са сваім неўтаймаваным Сямёнавым.

      Такім чынам, да другога агульнага з Багданам Дня Святога Патрыка Марына падыходзіла ўжо той самай надзейна зачыненай ад знешняга свету, непахіснай і ўраўнаважанай Дамейкай, якая праз дваццаць год будзе сядзець у шыкоўным офісе на беразе акіяна і цвёрдым голасам канстатаваць: «Яна памерла».

      Цяпер Сямёнаў бязвылазна жыў у Марыны некалькі тыдняў. Не піў, чытаў запойна Барадуліна, нешта канспектаваў, рыфмаваў, яны вялі культуралагічныя размовы, гатавалі шыкоўныя вячэры на дваіх, прагульваліся па няўтульным, але абжытым праспекце Жукоўскага, куплялі СКАЧАТЬ