Название: Дзень Святого Патрыка
Автор: Ганна Севярынец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7097-57-9
isbn:
Гэта было занадта цікавае і напружанае ўнутранае жыццё, каб засяроджвацца на Сямёнавым. Так тлумачыла Марына, адказваючы на прамыя і бессаромныя пытанні сябровак. Але што там было на самой справе – не ведаў ніхто. Дамейка была сапраўднай «ціхушніцай», зачыненай на ўсе замкі ўсімі магчымымі ключамі.
Дарэчы, было зразумела, што пабудаваць сям’ю не атрымаецца. Па-першае, Сямёнаву было дзевятнаццаць, а Марыне – дваццаць два. Яму зарана, ёй жа ўжо хацелася б. А, па-другое, з такімі сем’і не ствараюць, гэта Марына ведала па ўласнай маці. Мяркуючы па ўсім, менавіта такім быў яе бацька, якога яна памятала чалавекам-святам і які аднойчы, калі Дамейка вучылася ў шостым класе, проста знік.
Гэта тэма была для Марыны забароненай, і таму яна не стала працягваць ланцужок успамінаў у дадзеным кірунку – пераключацца яна навучылася ідэальна. Лепей вярнуцца да Сямёнава. И тое не да ўсяго Сямёнава, а да яго часткі. Бо хопіць пра рознае, будзем пра патрэбнае.
Размаўлялі паміж сабой яны, натуральна, па-беларуску. Інакш з Сямёнавым было нельга. Марына не супраціўлялася: было цікава, прыемна і прыгожа, а ў ложку дык і наогул – ледзь не страчвала прытомнасць ад усіх гэтых Багданавых «мая каханачка» і «пачакай крышачку, зараз і я». Дарэчы, Марыну заўсёды здзіўляла, якія непрыгожыя, грубыя словы існавалі ў беларусаў для назвы самых пяшчотных частак цела: усе гэтыя «клубы», «сцёгны» і «похвы» каго заўгодна расхалодзяць. Ці то беларусы спакон веку не ўмелі займацца любошчамі інакш, як толькі на сенавале над падсвінкамі, ці то сарамлівая шляхта не пакінула нашчадкам сваю выкшталцоную эратычную спадчыну, якая, без сумненняў, была, але, часам падавалася Марыне, можа, таму і памірала мова, што не ўмела ласкава суправаджаць каханне. Але ж Сямёнаў ніколі не карыстаўся ані «клубамі», ані «сцёгнамі», ані «цыцкамі», тое, што ён казаў ёй бясконцымі шчаслівымі начамі, было наймілейшым у свеце. І раней, і потым Марыне даводзілася чуць у сваім ложку і, вядома ж, рускую, і ангельскую, і нават аднойчы французскую, але ж ніводная не была такой гарачай, як беларуская мова Багдана Сямёнава.
Яе рускую мову ён ненавідзеў. Часам яго ажно перасмыкала, калі яна заварочвала якую-небудзь асабліва жорсткую канструкцыю са збегам зычных ці нізкай родных склонаў. Ёй і самой хацелася з ім размаўляць на той самай мове, якая раптам стала мовай кахання і неспатольнай жарсці.
Яе першы раз па-беларуску здарыўся на чацвёртым курсе і атрымаўся наогул анекдатычным.
Патэлефанавала сяброўка.
«Слухай, тутака адна кабета шукае рэпетытара для дачкі, па беларускай мове» – «Э-э-э…» – «Ды там шосты клас дзяўчынка, ты што, не выкладзеш ёй мову?» – «Ну-у-у…» – «Пяць даляраў за 45 хвілін, а яна яшчэ разважае!»
І Дамейка пагадзілася.
Увесь тыдзень да першага занятку яна запіхвала ў галаву родную мову. Прачытала два тамы Быкава і тры – Караткевіча. Сцяўшы СКАЧАТЬ