Название: Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру
Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
Серия: Бібліятэка часопіса «Маладосць»
isbn: 978-985-7059-17-1
isbn:
– Значыць, заказ для пісьменнікаў існаваў літаральна?
– Існаваў. Чалавек разглядаўся па спецыяльнасці і пасадзе: хто ён – калгаснік, даярка, настаўніца, рабочы, інжынер, начальнік ці падначалены. Асоба сама па сабе тагачасную ідэалогію не надта цікавіла. Рэгламентавалася, хто герой, але не гаварылася, які ён. Чым жыве, пра што думае – гэтага не было…
– А калі правесці паралель з нашай самай сучаснай літаратурай? Здаецца, сёння таксама на першым месцы «хто», а не «які». Як вам падаецца?
– Я з вамі згодны: так і сёння часта здараецца. Але на гэты конт я яшчэ вось што скажу. У той час, пра які мы гаворым, у першыя дзесяцігоддзі існавання часопіса «Маладосць» героі найчасцей і ў асноўным паказваліся ў соцыуме – як члены калектыва, сацыяльныя адзінкі, так ці інакш звязаныя з іншымі людзьмі, вытворчасцю, прадпрыемствам, полем… чым хочаце. Сёння, на маю думку, іншая сітуацыя: героя паказваюць яшчэ больш шматгранна – заглядаючы не толькі ў сацыяльныя сувязі, але і ў біялогію, нават у хваробы, і ў недахопы, і ў тое, чым ён арыгінальны, не такі, як іншыя. І робіцца часам так, што ўсяго гэтага ажно залішне. Возьмем аповесць «Рай даўно перанаселены». Алена Брава, як я паглядзеў, вельмі таленавіты аўтар, і цяжка яе з кім-небудзь параўнаць па багацці дэталяў, назіральнасці і глыбіні позірку. Але гэта аповесць з «перадазіроўкай». На ўсё ў ёй націск робіцца такі, што захліпаешся. А я ж як чытач хачу і ўдых зрабіць, і выдых – я жыць хачу і дыхаць гэтым творам! Ты б мяне па ім павадзіла, паказала – я ж не перашкоджу тваёй думцы. Але мы заходзім у тупік, і нават пачынае здавацца, што ўсё напісанае – няпраўда. Пры тым, што калі-нікалі чалавек узнімае галаву да сонца – усё ж яно можа сагрэць, і ўсміхаецца, у гэтай аповесці няма жадання нават зразумець людзей, якія абвінавачваюцца. Гэта не ў традыцыі нашай літаратуры. Беларуская літаратура ўвогуле такая, ведаеце…
– …гуманная. Зазвычай, калі ў ёй уздымаецца нейкая праблема, то ў творы падаецца шлях да вырашэння.
– Ну, так, сапраўды. Дык вось, атрымліваецца, што сённяшняя канцэпцыя літаратурнага героя, нашага сучасніка, больш шматгранная. Пашырыўся, я б сказаў, сектар творчай свабоды. Несумненна, гэта патрабуе ад пісьменніка новых ведаў. У прыватнасці, сучасных тэорый у галіне псіхалогіі. Але ў рэшце рэшт усё вызначае талент.
На пачатку 60-х гадоў з’явіўся ў нашай літаратуры цікавы пісьменнік Барыс Сачанка. Добра памятаю яго твор «Дарога шла праз лес», але асабліва ўдалы – гэта «Барвы ранняй восені». І адны крытыкі яе вельмі прыхільна сустрэлі, другія ж, наадварот, сказалі, што гэта недакладна і таму няправільна, што аўтар залішне акцэнтуе ўвагу на недахопах нашай рэчаіснасці. Ну, розныя ёсць крытыкі, як і людзі бываюць розныя. Але, на мой погляд, і, зрэшты, так адзначана ў гісторыі літаратуры, гэта быў крок нашай прозы наперад. Сачанка быў маладым, і гэта маладосць, гэта свежасць успрымання жыцця, якая, напэўна СКАЧАТЬ