Название: Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру
Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
Серия: Бібліятэка часопіса «Маладосць»
isbn: 978-985-7059-17-1
isbn:
– Кажуць, Васіль Быкаў быў любімым аўтарам «Маладосці» і сам меў схільнасць друкавацца менавіта на яе старонках.
– Тут была вельмі сімпатычная рэдакцыя. Я не хачу, канешне, сказаць, што ў «Полымі» Быкаву не спрыялі афіцыёз ці нешта іншае. «Полымем» тады кіраваў Максім Танк – таксама чалавек вельмі абаяльны і надзвычай прыхільны. Тым не менш, атмасфера там была крыху іншая – калі не больш афіцыйная, то больш патрабавальная ў акадэмічным плане. Ну, а тут, у «Маладосці», звярталася ўвага на маладых. Міколу Аўрамчыка, які загадваў аддзелам паэзіі, паэты любілі, як бацьку.
– Рэдакцыя першапачаткова размяшчалася ў будынку на рагу вуліц Маркса і Чырвонаармейскай, каля танка, дзе засядаў таксама ЦК камсамола. І якраз камсамол быў заснавальнікам часопіса. А не скажаце, чаму ўзнікла такая патрэба – стварыць яшчэ адзін беларускамоўны літаратурны часопіс – пры тым, што ўжо існавала «Полымя»?
– У першую чаргу, гэта было звязана з павелічэннем колькаснага складу Саюза пісьменнікаў. З’явілася шмат новых імёнаў, якія таксама трэба было друкаваць, і адно «Полымя» з гэтым ужо не спраўлялася. А яшчэ – ведаеце што? У тыя гады існавала ідэалагічная ўпэўненасць, што можна выхаваць цалкам новага чалавека. Нават ставілася такая задача. А што як не літаратура мае здольнасць па-сапраўднаму выхаваць маральныя якасці і, скажам, густы? Яна, канешне, можа і псаваць іх, але гэта ўжо іншае пытанне. І вось камсамол як выхавальнік моладзі ўзяўся за гэту справу. Дарэчы, такія часопісы – для маладых – меліся ўжо на той час у Маскве. Па-мойму, ці не з гэтай мэтай пачала зноў выдавацца «Молодая гвардия». У Кіеве таксама ўжо выходзіў аналагічны часопіс – пад назвай «Дніпро». Ну, а ў нас узнікла «Маладосць». Спачатку тонкі, часопіс паступова ўвабраўся ў сілу, набыў аб’ём і займеў даволі шмат задач і абавязкаў: выхоўваць падрастаючую змену літаратараў, задавальняць попыт школы – вучняў, настаўнікаў, моладзі.
Часопіс «Маладосць» – гэта спадарожнік пакалення, абпаленага вайной, тых, хто за ваенны і пасляваенны час назапасіў вялікі жыццёвы вопыт, складаны і гераічны. Я думаю, калі гэтыя людзі ўвайшлі СКАЧАТЬ