Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 3

СКАЧАТЬ “радавацца” трэба гаварыць!»

      Нішто ў жыцці не адбываецца дарэмна. Менавіта тут, у Радашкавічах, я вырашыў неадкладна заняцца гісторыяй. Пазнаёміўшыся з удавой Браніслава Тарашкевіча, я тады ж зразумеў, што няма ў Беларусі мясцін нецікавых і бедных на гісторыю. Проста мы часам не ведаем яе, гэтай гісторыі. Так што праект «Літаратурныя мясціны Беларусі», які друкуецца не дзе-небудзь, а менавіта ў «Маладосці», родам, можна сказаць, адтуль, з Радашкавіч. Канешне, літаратурныя мясціны на геаграфічнай карце краіны размеркаваны нераўнамерна: на Палессі, скажам, яны радзей, але ёсць і сапраўдныя салаўіныя гнёзды кшталту Ушаччыны, Случчыны, Капыльшчыны, Уздзеншчыны, Нясвіжчыны. Ну, і, зацікавіўшыся пад уплывам Давіда Яўсеевіча замежнай літаратурай, я, зноў жа, працуючы ў раёнцы, выпісваў літаратурныя газеты – балгарскую, польскую, чэшскую і нямецкую. Чытаў іх – і патрохі авалодваў мовамі. Таму першай маёй публікацыяй у «Маладосці» быў пераклад апавядання Цыліі Лачавай «Сельскі анёл» – адзін з двух маіх перакладаў з балгарскай мовы. Памятаю, аднойчы мяне нават запрасілі ў пасольства на нейкі прыём. І потым, калі ездзіў у Балгарыю на з’езд славістаў, – гэта было ўжо падчас вучобы ў аспірантуры, мне было лёгка – я сапраўды ведаў мову.

      Не перастану падкрэсліваць: першым, хто штурхнуў мяне на даследчыцкі шлях і заняткі літаратуразнаўствам, быў Давід Яўсеевіч Фактаровіч. А паколькі гэта мая фраза пра яго трапіла на вочы ягоным дзецям – сынам і дачцэ, яны неяк папрасілі, каб я напісаў прадмову да кніжкі выбраных прац іх бацькі, ужо пасмяротнай. Я і напісаў гэту прадмову. І дапамог у складанні кніжкі. З той пары ў знак удзячнасці Ірына Фактаровіч на кожныя Каляды дорыць мне надзвычай смачнае печыва, якое ў яе сям’і гатуецца на свята Ханукі…

* * *

      – Праглядаючы, што канкрэтна было напісана мною для «Маладосці», ды ацэньваючы, як я, уласна кажучы, да гэтага часопіса ставіўся, бачу, што мая праца ў ім досыць сур’ёзная. І гэта пры тым, што я заўсёды імкнуўся знайсці нейкія хоць і цікавыя, але дробязі.

      Фактычна, першыя мае публікацыі ў «Маладосці» былі адкрывальніцкія. У тым сэнсе, што я адкрываў як нашы імёны тых людзей, што нашымі не лічыліся. Першае імя – Станіслаў Манюшка. Сёння ўсе ўжо са мной пагаджаюцца, што хоць ён і бацька польскай оперы, але кампазітар наш, беларускі. Возьмем далей Ігнацы Дамейку. Кім яго лічылі? «Ат, нейкі быў падарожнік і герой, польскі і чылійскі, адкрыў невядома што». А я глянуў на яго біяграфію – і зразумеў, што гэта чалавек, якім мы, менавіта мы можам ганарыцца. У карэнным народзе Арауканіі, індзейцах, што выціснутыя былі з актыўнага жыцця каланізатарамі, Дамейка бачыў перш за ўсё людзей, народ з багатай гісторыяй. Ну, і калі прыйшоў час святкаваць 200-годдзе з дня нараджэння Дамейкі, у мяне раптам пытаюцца: «Твая была першая публікацыя пра яго?» – «Мая», – адказваю. – «А дзе?» – «А ў “Маладосці”». – «То табе і трэба браць у рукі лейцы». І я зрабіў пра Дамейку кніжачку, потым прачытаў даклады на акадэмічнай канферэнцыі, а самае галоўнае – удакладніў біяграфію, устанавіўшы, дзе ён нарадзіўся. Лічылася, што СКАЧАТЬ