Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 4

СКАЧАТЬ Агінскі нарадзіўся не на беларускай тэрыторыі – каля Варшавы. Але род яго беларускі, продкі мелі прозвішча Глушонак. Калі Глушонкі атрымалі маёнтак Агінты, то сталі называцца Агінскімі. Маёнтак Агінты цяпер – тэрыторыя Літвы, але гэта не мае асаблівага значэння. І Манюшка нарадзіўся на беларускай зямлі, і Міцкевіч, але гэтыя людзі, як і Орда, і іншыя, належаць некалькім суседнім народам. Тады ж яны сябе не дзялілі, жылі агульнай дзяржавай.

      Пра каго яшчэ я пісаў на старонках «Маладосці», але не было аказіі адзначыць высокі юбілей? Пра Мечыслава Карловіча, вядомага польскага кампазітара, які лічыцца цяпер стваральнікам польскай сімфанічнай музыкі. На жаль, ён рана пайшоў з жыцця: быў альпіністам, катаўся ў Татрах і загінуў там пад лавінай у даволі маладым узросце. Род Карловічаў таксама беларускі. Яго прадстаўнікі дапамаглі Францішку Багушэвічу выдаць «Дудку беларускую» і «Тралялёначку». Акрамя таго, бацька Мечыслава, Ян Карловіч, займаўся даследаваннем беларускай мовы. І жылі яны на тэрыторыі цяперашняга Вішнева, што ў Смаргонскім раёне. У нас, трэба адзначыць, два Вішнева. А чаму мы ўвесь час яго адкідвалі? Па вельмі простай прычыне: ва ўсіх даведніках было сказана, што ён нарадзіўся ў маёнтку Вішнева Свянцянскага павета. Межы ж – тыя і цяперашнія – не супадаюць: Свянцянскі раён заходзіў клінам і на тэрыторыю маёй Астравеччыны, і на Смаргоншчыну.

      Я не музыказнаўца, і гэта сцвярджэнне не маё, а вядомых даследчыкаў гісторыі музыкі: у многіх сімфанічных творах Мечыслава Карловіча гучаць беларускія жніўныя песні. Такая вось асоба.

      – Акрамя таго, вы ж пісалі ў «Маладосць» рэцэнзіі. Перш за ўсё, на кніжкі сяброў, такіх як Караткевіч.

      – Ну, калі ўжо гаварыць пра Караткевіча, дык лепш згадаць, што менавіта «Маладосць» мае самае непасрэднае дачыненне да таго, што чалавек гэты ўрэшце скончыў сваё халасцяцкае жыццё. Гэта апісана ўжо мною, але паўтарыць, думаю, варта.

      Помню гэты дзень як сёння. 1967 год, час перад кастрычніцкімі святамі. Мы жылі тады побач: ён – на Веры Харужай, я – на Чарвякова, але гэта праз дом, паўсотні метраў. Вокны нашы, пакуль дрэвы не павырасталі, маглі праглядвацца, і, калі трэба было сустрэцца, мы сігналізавалі адзін аднаму лямпамі з падваконняў: тэлефонаў жа яшчэ не было.

      Раніцай я збіраюся на работу – і прыходзіць ён. Расстроены. «Ведаеш, стары, я, здаецца, жаніўся». «Стары» – гэта яго любімае слова было. Я гавару: «Дык – здаецца ці жаніўся?» А Марыя мая, нябожчыца, падае голас з кухні: «Ну, нарэшце і на цябе ўправа знайшлася». Бо ніхто не мог апантаць яго. Я пытаю: «Дык хто ды хто?» Гэта таксама яго любімае – «хто ды хто», а я толькі пераймаю.

      «Выкладчыца, – кажа. – Ты разумееш, стары, выкладае гісторыю КПСС, але сама археолаг». Я кажу: «Дык у чым справа? Чаго ты перажываеш?» – «Ты разумееш, запрасіў яе да сябе ў госці». А ён тады з маці жыў. Я кажу: «Ну дык што?» – «Ты ж памятаеш, што мы павінны заўтра ехаць у Ракаў на вяселле веку, да Рагойшаў». – «Дык запрашай туды і яе – табе даруюць».

      Яна ж, Валянціна СКАЧАТЬ