Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 12

СКАЧАТЬ але і нават у Саюз пісьменнікаў – некаторых прымалі менавіта па «маладосцеўскіх» публікацыях. З іншага боку, імкнуцца заўжды варта да большага, а «Маладосці» ёсць кім ганарыцца – і ўчора, і сёння, і, упэўнена, заўтра!

      – Пагаворым пра літаратуру? Як на вашу думку: яна павінна адлюстроўваць жыццё такім, якое яно ёсць на самай справе, ці такім, якім яно павінна быць?

      – Літаратура не мусіць і не абавязана паўтараць жыццё на сто адсоткаў. Гэта ў пэўным сэнсе збег у іншую рэальнасць, дзе няма праблем нашай сучаснасці. Калі пісьменнік пачне дакладна апісваць тое, што з ім адбываецца, ніхто яму не паверыць. Хаця тое, што жыццё нашмат багацейшае за любы мастацкі твор, доказу не патрабуе. Літаратура ўсё ж павінна быць чароўным светам: часам казачным, часам страшным…

      – Вось якраз пра страшнае. Чытаючы некаторыя сучасныя творы, разумееш, што гэта ўсяго толькі рэфлексіі. З тым, што трэба несці да псіхолага, пісьменнікі ідуць чамусьці да рэдактараў.

      – Думаю, гэта нармальная з’ява. Любы літаратурны твор – гэта ў большай ці меншай ступені рэфлексія аўтара, яго перажыванне пэўнай сітуацыі і эмоцыі. І калі б ён кожны раз ішоў да доктара, у нас не з’явілася б шмат якіх літаратурных шэдэўраў. Іншая справа, што ўзровень напісанага можа быць такім, што лепш менавіта ў рэдактара гэтыя рэфлексіі і «пахаваць». Апошняму, такім чынам, варта іншым разам выконваць функцыі псіхолага – дапамагаць чалавеку зразумець, што напісанае ім – гэта, канешне, твор, і, магчыма, «шэдэўральны», але напісаны для яго аднаго, для ўласнага, так бы мовіць, выкарыстання. Я б нават увяла тэрмін «твор для сябе» – той, які не варта паказваць чытачам, бо мэта дасягаецца з яго з’яўленнем на свет: тэкст можна пачытаць чалавеку, які пакрыўдзіў, або сябрам, сваякам.

      Старонкі літаратурнага выдання павінны трымаць баланс паміж літаратурай, створанай на класічных падыходах, і літаратурай абсалютна новай, нечаканай, такой, якая здзіўляе і часам нават можа напалохаць. Паколькі, магчыма, у будучым яна таксама можа апынуцца класікай, то і яе не варта баяцца. Канешне, шмат што залежыць ад рэдактара. Але ж не ўсё! З таго, што ёсць у партфелі, бывае вельмі цяжка выбраць нешта, каб захаваць гэты баланс.

      – Калі б рэдактары давалі ў кожны нумар толькі моцныя творы, яны рызыкавалі б страціць партфель праз некалькі месяцаў ці, узняўшы планку для часопіса, узнялі б яе і для пісьменнікаў?

      – Я не думаю, што такі адчайны крок дапаможа ўзняць узровень літаратуры. Хутчэй наадварот: калі адзін слабы твор пададзены на фоне трох моцных, аўтар яго атрымае магчымасць пабачыць, чым ён адрозніваецца ад астатніх. Вось гэта, мажліва, і паўплывае, хоць усё тут залежыць ад самаўсведамлення аўтара, яго крытычнага ўспрыняцця сябе і, наогул, ад яго здольнасці рэфлексаваць над уласным творам і жадання чытаць творы іншых, бо, як мы ведаем, часам аўтар ва ўсім часопісе чытае толькі «сваё роднае». Але мушу зазначыць, што да «нясціпласці» пісьменнікаў я не стаўлюся адмоўна. Пісьменнік сёння вымушаны сам сябе прэзентаваць, сам сябе рэкламаваць і сам прадаваць свае кнігі… Калі ў гэтых умовах СКАЧАТЬ