Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 6

СКАЧАТЬ калі вучыўся ў школе, у дзявятым класе. Часопіс прыходзіў у нашу бібліятэку, я заўсёды яго браў і гартаў з вялікай цікавасцю. Ён бо патыхаў свежасцю, нават пры тым, што на старонках яго друкаваліся не толькі маладыя – Барадулін, Караткевіч, Вярцінскі, Сіпакоў. На гэтых старонках заўсёды друкаваліся і прадстаўнікі больш сталага пакалення: Якуб Колас – ён тады яшчэ жыў, Міхась Лынькоў, Пятро Глебка, Пятрусь Броўка, потым – маладзейшыя Брыль, Шамякін, Кулакоўскі…

      Кулакоўскі быў першым галоўным рэдактарам «Маладосці». Я памятаю яго, гэта быў цікавы пісьменнік і чалавек, франтавік, сам па сабе надзвычай мяккі, разважлівы, удумлівы. Што асабліва цікава, на фронце ён камандаваў ротай штрафнікоў. Гэта мяне дзівіла. А можа ў тым якраз і ёсць логіка: такі чалавек, магчыма, быў болей прыдатны для такой пасады і ролі. Але… Патрабаванні да літаратуры тады вызначаліся чым? Тым, што сёння мы ганім, і часта заслужана, што ў прамым сэнсе дэзарыентавала мастацкую творчасць, – сацрэалізмам. Калі дарога вызначана, то майстар слова павінен па ёй ісці прама, не зварочваючы ні ўправа, ні ўлева. І калі першы галоўны рэдактар «Маладосці» Аляксей Кулакоўскі адхіліўся ад гэтага кірунку, напісаўшы аповесць «Дабрасельцы», яго проста звольнілі. Але ж працягну адказваць на пытанне.

      Я не так ужо і блізка быў знаёмы з літаратурным жыццём і пісьменнікамі, але ў мяне склалася ўражанне, што рэдакцыя «Маладосці» – гэта вельмі жывы калектыў вельмі добрых людзей, настроеных да цябе не тое каб спачувальна, але з жаданнем зразумець, адчуць, дапамагчы, падказаць. Асабліва такое ўражанне стварала Вера Палтаран. У мінулым журналістка, публіцыст і крытык, яна працавала ў адным аддзеле з Уладзімірам Юрэвічам. А ўвогуле, уся рэдакцыя жыла, скажам так, адным духам і працавала ў адным накірунку: вітала цудоўную літаратуру – шырокую ў тэматычных абсягах і новую ў падыходах да жыцця. Тады, дарэчы, літаратура вельмі збліжала чытачоў і пісьменнікаў. Узяць, напрыклад, Сяргея Грахоўскага, які напрасіўся ў камандзіроўку на полацкі аўтабуд і жыў там з будаўнікамі ў адной палатцы, так бы мовіць, інкогніта, не прызнаючыся нікому, што ён на самай справе пісьменнік, які трымае за мэту паназіраць за жыццём і напісаць нейкі нарыс ці яшчэ што. Ён урэшце і напісаў нарыс, але жыў і працаваў на гэтым сваім часовым месцы, як усе. Літаратура тады жыла вялікай цікавасцю да жыцця і тых змен, што ў ім адбываюцца. Яна ўглядалася ў жыццё.

      – І тыя наклады «Маладосці» сёння гучаць фантастычна… Чым гэта, дарэчы, можна тлумачыць: тым, што не ў кожнай хаце быў тэлевізар, ці большай духоўнасцю?

      – Тады людзі ўвогуле любілі чытаць. Масквічы, напрыклад, чыталі і ў трамваях, і ў метро, на эскалатары – не адрываючыся, не звяртаючы ўвагі ні на што: яны былі ў гэты час там, у свеце кнігі! Вядома, тэлебачання тады яшчэ амаль не было: нават у горадзе тэлевізар быў далёка не ў кожнай кватэры, а ў вёсцы дык і ўвогуле не ведалі пра яго, бо і радыё не ўсюды было праведзена. Таму людзі ахвотна падпісваліся на перыядычныя выданні. Канешне, у першую чаргу на газеты. Я, памятаю, выпісваў маладзёжную «Чырвоную Змену» і сам пісаў СКАЧАТЬ