Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 9

СКАЧАТЬ прыгожы, багата аформлены і даволі шырока запатрабаваны. Прытым, што сёння рынак перыядычных выданняў разнастайны, «Маладосць» трымае марку. Дай Бог, каб так было і надалей.

      Пятро Васючэнка. Пра сінонімы

      – «Маладосць» – сінонім «першапраходніцва». Гэта заўсёды адкрыццё і нейкая навацыя. Недарэмна калісьці маладзёжная арганізацыя абвясціла сябе піянерскай: так называліся і людзі, якія асвойвалі новыя землі. І ў Фенімора Купера – памятаеце? – ёсць раман з такой назвай. Прыгадаліся мне, такім чынам, часы ўласнай літаратурнай маладосці – «Тутэйшых», прыкладам. Ды і літаратурная гісторыя ўвогуле – таксама прыгадалася.

* * *

      – Мне падумалася, што поспех першапраходніцтва як рысы маладосці тлумачыцца тым, што маладосць, не маючы пэўнага вопыту, не валодае і стэрэатыпамі, якія з гэтым вопытам звязаны. У маладосці або зусім няма ніякіх схем, або яны яшчэ толькі пачынаюць выпрацоўвацца. Вось яна і апынаецца бліжэйшай да навацый. Не таму, што маладыя, як прынята лічыць, больш энергічныя ды няўрымслівыя, – такімі творчыя асобы могуць быць і ў восемдзесят. А таму, што, не маючы перад сабою стэрэатыпаў, не маюць патрэбы ў іх разбурэнні – і проста будуюць сваё, новае. Невыпадкова маладымі былі не толькі «маладнякоўцы», але і «нашаніўцы». Успомніце, колькі гадоў споўнілася Багдановічу, Купалу, Коласу, Палуяну, калі пачыналася «Наша ніва». А яны ж зрабілі свайго роду рэвалюцыю, санкцыянавалі штуршок нацыянальнай актыўнасці. А «Тутэйшыя»? Група маладых літаратараў збіралася пад дахам Саюза пісьменнікаў, актыўна эксперыментуючы, ідучы ў «рожкі» са старымі. Памятаю, як спакойна і памяркоўна выслухоўваў іх Анатоль Вярцінскі – ён тады быў рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сустракаў гэтыя задзірыстыя «наезды» моладзі – і… як паблажліва, мудра адказваў. Калі сёння ацэньваю феномен «Тутэйшых» з пункту гледжання літаратурнай гісторыі, то думаю найперш пра тое, чаго многія з нас тады яшчэ не ведалі. А менавіта: што ў літаратуры ўсё ўжо было. Прычым, і «ў рожкі са старымі» – таксама было.

      – А ўвогуле, ці можна ў дачыненні да ўласна літаратуры сказаць, што ў ёй таксама ўсё было?

      – Можна. Тое, што ствараецца сёння, лёгка знайсці ў літаратуры 1920-х гадоў. Кажучы словамі Эклезіяста, няма пад Сонцам нічога новага, хаця кожнае пакаленне ўносіць у тое, што ўжо ёсць, нешта сваё – і гэта мае права лічыцца новым: такая ўжо доля ў даўно забытага старога. Вось так – дыялектычна – я спрабую адказаць на гэта пытанне. На новым узроўні, на новым вітку мы вяртаемся да старых ісцін, шукання працягу ў рэальным жыцці.

      – Да шукання працягу і працягу шукання… Таму што ісціну знайсці наўрад ці зможам, нават нягледзячы на тое, што ў гэтых пошуках стварылі ўжо ўсё, што маглі?

      – Мы рухаемся. Ведаеце формулу? Ёсць ісціна, а ёсць праўда. Колькі людзей, столькі і праўды. Праўда – гэта казаць тое, што думаеш, а ісціна… Да ісціны трэба прыйсці.

      Вяртаючыся да нашай СКАЧАТЬ