Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 10

СКАЧАТЬ у пятнаццаць. На гэта я таксама адказваю крыху палемічна: «Маскарад», маўляў, – не лепшае з напісанага Лермантавым, на ім ляжыць пячатка вучнёўства, па-першае, а па-другое, гэта не столькі драма, колькі паэзія.

      – Паводле вашай формулы, адзін і той жа чалавек можа ўпісацца ва ўсе рамкі: паспець пабыць паэтам у маладосці, далей стаць празаікам, а потым і драматургам. Але ж існуюць паэты сталага веку. І празаікі з драматургамі часам пачынаюцца ледзь не ў юнацтве.

      – Так, Дудараў як драматург нараджаўся значна раней, чым яму стукнула сорак. Мая формула сапраўды ўмоўная. Многіх яна ўвогуле раздражняе.

      – Але яна сімпатычная.

      – Я пільнуюся яе, бо ў цэлым яна спрацоўвае. Ну, і сімпатычная таксама. Хаця прыклады ёсць розныя – і нават так бывае, што паэт пачынаецца пасля васьмідзесяці, як гэта было з Васілём Івашыным. Бывае, і празаік вельмі актыўна пачынае працаваць толькі пасля пяцідзесяці, як гэта здарылася з Уладзімірам Васільевічам Гніламёдавым: ён так піша прозу, што саракагадовы майстар пазайздросціць і актыўнасці, і густаце, і густу.

      Давайце знойдзем яшчэ адзін сінонім. Маладосць – гэта эксперымент і пошук. Досвед паказвае, што маладыя эксперыментуюць часцей, чым сталыя творцы. Прычына тут тая ж, што і, так бы мовіць, у імпэце піянерскім, першаадкрыццёвым. Але і тут у мяне, ужо як педагога, ёсць свае меркаванні. Эксперыменты, на маю думку, бываюць правільныя і не зусім правільныя.

      – Расшыфруйце, калі ласка.

      – Правільны эксперымент – гэта шлях Казіміра Малевіча, якога можна назваць і беларускім мастаком, бо калісьці ён прэзентаваў Віцебскую школу. Правільны эксперымент мастака – гэта калі ён спачатку вучыцца пісаць карціны паводле акадэмічных правіл. Дык вось Малевіч умеў маляваць паводле гэтых правіл і краявіды, і нацюрморты, і аголеную натуру. І толькі пасля таго, як усяму гэтаму навучыўся і напісаў яшчэ шэраг традыцыйных рэчаў, ён пачаў выдаваць свае чырвоны і чорны квадраты. Такім вось чынам ён заваяваў маральнае права на эксперымент. У літаратара такое маральнае права – гэта ўменне рыфмаваць і пісаць з метрам. І без памылак.

      – Гэтага дастаткова, каб мець права на літаратурны эксперымент? Пашкадуйце, Пятро Васільевіч…

      – Гэта абавязковая ўмова на тое, каб эксперыментаваць: без яе эксперымент не рэкамендуецца. Безумоўна, патрэбна яшчэ драбяза, якая называецца талентам.

      Я часта такое назіраю: маладыя творцы, што не ўмеюць яшчэ рыфмаваць, нават не збіраюцца гэтаму вучыцца, таму што ў свеце «бадай што ніхто не рыфмуе». Яны не хочуць вучыць тэорыю літаратуры, хоць гэта таксама патрэбная рэч, – і пачынаюць смела эксперыментаваць. Але ж, як мы казалі, у Грэцыі ўсё ўжо было. І ў нашай літаратуры, як у той Грэцыі, было ўжо ўсё. Гэта, між іншым, даказвае ў сваёй дысертацыі такі ж самы малады эксперыментатар Віктар Жыбуль, які ў паэзіі эксперыментуе, але як даследчык СКАЧАТЬ