Название: Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру
Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
Серия: Бібліятэка часопіса «Маладосць»
isbn: 978-985-7059-17-1
isbn:
Ты, значыцца, думаеш зараз, што трымаеш у руках звычайную кніжку, шараговае прысвячэнне чарговаму літаратурнаму юбілею, якія ўжо, дальбог, сустракаць надакучыла. Маеш рацыю. Але толькі ў другой частцы сваёй, прабач, не дужа эксклюзіўнай думкі.
Ну не такая ўжо яна звычайная – кніга, якую ты толькі што разгарнуў без асаблівай да яе цікавасці. Бо – каб разумеў ты, у чым тут справа, – не ў кожнай кніжцы спавядаецца ў граху прафесар Мальдзіс. А тут ён, між іншым, яшчэ і дзеліцца ўспамінамі пра будучыню (вось бачыш, і такое бывае). Тут гучны акадэмік Гніламёдаў сумуе па радочках пра каханне: хто і калі, маўляў, апіша яго так, каб кропкі спрэс шматкроп’ямі паўсталі?..
Дайнека «коціць бочкі» на Бураўкіна. Саламаха пасылае Станкевіча «на зону».
Гігевічу трапляюць пад пяро «душыцелі прыўкраснага пісьменства»…
Крыўдуе зноў, які ўжо раз, сярдзіты, прынцыповы Караткевіч. А Дамашэвіч бачыцца святым. Ды і Машэраў паўстае амаль прарокам.
Ёсць кнігі, на якія шкода дрэваў. Ёсць дрэвы, вартыя стваральна-добрых кніг.
Як ты будзеш чытаць гэту кнігу
Паслядоўна, старонку за старонкай, перагортваючы іх пад сёрбанне кавы, – выдатная ідэя.
Дарэчы! Таццяна Сівец, дзявяты па ліку рэдактар «Маладосці», прапануе ўзяць да кавы горкага шакаладу. Таму што яго смак такі ж, як матэрыялы ў часопісе «Маладосць», – з вастрынкай. Добра, калі так.
Працягнем разглядаць варыянты чытання.
«Не ў тым» парадку – пацікаваць на карцінкі, прайсці праз тэкст мастком дыяганалі, схапіцца за вядомае імя, зніякавець ад нейкай спрэчнай думкі і выгукнуць пасля: «Ого, ці-і-кава»… Ды калі ласка!
Ты ж не праміні гісторыю пра тое, як чацвёра – Гардзей, Казлоў, Кунцэвіч, Саламаха – куплялі рыбу ў больш шчаслівых рыбакоў: паехалі лавіць натхненне. Або тое месца, дзе Ягор Конеў апісвае сваю першую «маладосцеўскую» фотасесію. Забаўна. Або вось яшчэ: як Анатоль Шушко палез на гарышча немаведама за чым, а знайшоў там «Маладосць» з вершамі свайго настаўніка, імя якога, між іншым, Мікола Купрэеў.
Што Янка Сіпакоў хаваў у сейфе?
Пра што пісаў у лісце да Валянціны Кадзетавай Генрых Далідовіч?
Як «даймаў» Сцяпан Даймак?
Куды знікла з рэдакцыі «Маладосці» крэсла Машэрава? Каго можна назваць секс-сімвалам часопіса?
Чытай, як падабаецца, чытач. Яна напісана для цябе – кніжка, што ў тваіх руках.
Ты можаш чытаць яе нават дагары нагамі – яна не зробіцца ад гэтага менш цікавай.
Некалькі дзясяткаў старонак таму
Кніжка, выхад якой меўся быць прысвечаным 60-годдзю «Маладосці»… Апошнія словы гучаць неяк трохі недарэчна, ці не так? А ўсё таму, што маладосць здаецца з’явай непрацяглай. Але гэта толькі здаецца. Часопіс – прыкладам!
Дык вось, кніжка гэта бачылася напачатку трохі іншай.
Дакладней, яна ўяўлялася зусім іншай.
Яшчэ дакладней – ад таго, першапачатковага варыянта выдання засталася толькі назва.
Як гэта магло быць?
Уяві сабе віншавальныя словы міністраў і іншых афіцыйных асоб – па мелаванай паперы залатымі літарамі, у суправаджэнні фотаздымкаў, старонка на персону, з эксклюзівам – подпісамі «ад рукі» – на кожным экзэмпляры выдання (а ты – ці адмаўляеш сабе ў чым-небудзь, калі марыш?). Далей – навукова-практычная, так бы мовіць, частка: аналіз станаўлення і развіцця часопіса (ад 1953-га да нашых дзён) у кантэксце развіцця літаратуры краіны.
Мастацкая літаратура і камуністычная партыя.
Знакавыя постаці, падзеі, публікацыі.
Эвалюцыя часопіса як арт-аб’екта.
Публіцыстыка тысячагоддзяў – старога і новага.
Інстытут галоўнага рэдактара…
Хай бы хто падлічыў, колькі разоў прамаўляліся гэтыя словы ў тонкія вушы літаратурных крытыкаў ды аналітыкаў рознага кшталту.
Першай адмовілася ад прапановы напісаць артыкул-даследаванне… Няма нават розніцы, хто. Яны ўсе адмовіліся.
Чаму?!
Магчыма, для таго, каб ты, чытач, не бавіў час сур’ёзнай пісанінай, а мог культурна – з кніжкай – адпачыць. Празорлівыя людзі нашы крытыкі.
Выхад кніжкі павінна была суправаджаць студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя. Месца, якое магло б заняць гэта мерапрыемства ў жыцці кожнага яго ўдзельніка, знаходзіцца цяпер недзе паміж гучнай прэзентацыяй у модным кніжным салоне і дасціпным абмеркаваннем на прыступках СКАЧАТЬ