Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 15

СКАЧАТЬ якія з узростам ўсё менш цікавяцца літаратурнай творчасцю маладых. Гэта вельмі распаўсюджаная з’ява, як і тое, што вельмі многія з узростам перастаюць чытаць новыя кніжкі, а перачытваюць старыя. Раіса Баравікова як рэдактар – вось яшчэ ў чым яе ўнікальнасць і вялізны рэдактарскі плюс, – працуючы ў «Маладосці», вельмі глыбока цікавілася і маладой прозай, і маладой паэзіяй. Яна падтрымлівала маладых, любіла сустракацца з імі, гаварыць і слухаць. Гэта, канешне ж, спрыяла таму, каб у «Маладосці» з’яўлялася шмат новых аўтараў. Маладыя пры яе рэдактарстве друкаваліся значна часцей, чым сталыя.

      – А ці праўда, што восьмая па ліку рэдактарка, знешне такая кволая, магла ледзь не нагою адкрываць дзверы якіх заўгодна ўстаноў, каб толькі для «Маладосці» нечага дабіцца? Што вы скажаце пра яе прабіўную моц?

      – Ніколі ні ў адны дзверы Раіса Андрэеўна нагою, здаецца, не стукалася (смяецца). Мабыць, у гэтым не было патрэбы, бо любыя дзверы самі лёгка адчыняліся перад яе знешняй і ўнутранай абаяльнасцю. Напэўна, тут усё разам іграла ролю – і жаночая прывабнасць, і вялікі паэтычны талент, і майстэрства весці перамовы. Колькі б дзе мы з ёю ні бывалі, у любых кабінетах, нават самых высокіх, Раіса Андрэеўна заўсёды ў цэнтры ўвагі. І падчас свайго рэдактарства яна заўсёды ўсім распавядала пра часопіс, а не пра сябе ці сваю творчасць. Вось гэта – чыстая праўда.

      Раздзел другі. Разважанні

      Анатоль Шушко

      «Маладосць» – гэта сонечная пара расхрыстанага юнацтва і ўдумлівага сталення. Менавіта гэтак хочацца сказаць пра часопіс, які сёння ціне найболей яскрава выяўляецца ў памяці: відаць, дужа грунтоўна ў ёй калісьці завядоміўся.

      Вядоміцца, канешне, і цяпер. Аднак выяўляе сябе змантажаванымі і разбэрсанымі кіношнымі кадрамі.

      Апошніх – не злічыць.

      Памяць – штука фрагментарная.

* * *

      У сярэдзіне 80-х гадоў напаткаліся на былой Паркавай магістралі, сённяшнім праспекце Пераможцаў, з саламянавалосым, сонечным Алесем Пісьмянковым. Дазволілі сабе ўспамінаць ля «нашага» інтэрната, пра які паэт Хведар Чэрня пісаў:

      На Паркавай прыгорбленыя хаты,

      На Паркавай высокі інтэрнат.

      Няма сёння ні хат, ні інтэрната.

      Дык вось, калі я, непазбежна зацыкліўшыся на ўласных прыпамінах, міжволі пачаў дзякаваць лёсу і завельмі засяроджваць увагу на нюансах снежаньскага семінара маладых літаратараў 1981 года (семінар той сапраўды стаў ураджайным для беларускай літаратуры: кожнае імя знакавае – Анатоль Сыс, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Алег Мінкін, Міхась Башлакоў, Віктар Шніп, Уладзімір Ягоўдзік, Уладзімір Мазго, Васіль Сахарчук, Васіль Ткачоў, Алесь Жыгуноў, Міхась Барэйша, Хрысціна Лялько, Людміла Паўлікава…), Алесь нечакана хутка мяне спыніў і сваім непараўнальным баском дадаў: «Найперш, Толя, трэба дзякаваць лёсу – гэта аксіёма, але, скажу табе СКАЧАТЬ