Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 13

СКАЧАТЬ чыталіся многімі, і тымі нават, хто не меў да літаратуры «пісьменніцкага» дачынення, то цяпер іх чытаюць вельмі нямногія – нават з тых, хто сам піша ці збіраецца пісаць. Што канстатуюць вашы назіранні?

      – Я сустракаў шмат пісьменнікаў, якія не чытаюць тыя часопісы, у якіх не друкуюцца, а ў астатніх чытаюць толькі свае творы або публікацыі, ім прысвечаныя. Але сустракаў і людзей, якія, не маючы дачынення да літаратуры ў якасці аўтараў, чытаюць і літаратурныя часопісы, а не толькі мастацкія кнігі. Тут іншая праблема: чытачоў стала менш не толькі таму, што сталі ўвогуле менш чытаць. Проста выбар незвычайна шырокі ў параўнанні з тым, што існаваў у 1960–1980-я гады. Кніжны рынак сёння перанасычаны якой заўгодна літаратурай. Чалавек, апынуўшыся перад рашэннем, што ўзяць ці купіць пачытаць, калі ён выхаваны на беларускай літаратуры, ведае яе і любіць, заўсёды мае магчымасць узяць беларускую кніжку ці часопіс. Той, каму ўсё роўна, што чытаць, акажацца ў сітуацыі выбару дзівоснага кшталту – для некага ён будзе занадта складаным, для некага – вельмі лёгкім. Многія, я ўпэўнены, прыпыняцца каля паліцы з кнігамі замежных пісьменнікаў – бо яны больш раскручаныя. І тут няма праблемы менавіта беларускай літаратуры, гэта праблема любой нацыянальнай літаратуры: яна заўсёды павінна вытрымліваць канкурэнцыю з літаратурай сусветнай. А гэта, безумоўна, цяжка. Гэта тычыцца ў пэўнай ступені і рускай літаратуры, нягледзячы на тое, што ў яе значна больш чытачоў, таму што на рускай мове чытаюць не толькі ў Расіі, а ў беларускай літаратуры такой прывілеі няма.

      – Пяройдзем да «Маладосці». Якія асабіста ў вас ад яе ўражанні: некалі і цяпер?

      – Для мяне існуе некалькі версій часопіса «Маладосць». Адна, першая ў асабістым заліку, – «Маладосць» пачатку 1980-х, часу, калі я ў гэтым часопісе яшчэ не друкаваўся, але ўжо выпісваў яго. Па сёння захоўваю ўсе нумары за той перыяд. Нават вярнуўшыся з войска і прыехаўшы ў Мінск працягваць вучобу ва ўніверсітэце, ледзь не першае, што зрабіў, – абышоў кіёскі з мэтай сабраць нумары, якіх не хапала.

      – Удалося?

      – Удалося! Першая ў маім жыцці «Маладосць» выклікала адчуванне недасяжнасці. Такія ў ёй друкаваліся людзі, на якіх хаця б проста паглядзець, не тое што з імі павітацца, – ужо ў душы застанецца. І нешта абавязкова ў ёй пераверне. Такія ж адчуванні, я памятаю, узнікалі, калі падыходзіў да крамы «Падпісныя выданні», дзе за шкельцам вітрыны стаялі тры тамы Андрэя Вазнясенскага. Купіць іх было немагчыма, але можна было прыйсці і паглядзець праз шкло на вокладкі, падыхаць паветрам, што з гэтымі выданнямі кантактуе… Другая версія «Маладосці» належыць часу, калі я пачаў у ёй працаваць. Тут ужо іншыя адчуванні – і часу, і часопіса. Абсалютна іншыя. Гэта ўжо праца, штодзённая праца з рукапісамі. Памятаю, як з гэтым знікла адчуванне загадкавасці. Але прыйшло новае, не менш дзіўнае – усведамленне, што ты, асабіста ты можаш зрабіць нешта такое, што здольна паўплываць на важныя працэсы.

      Трэцяя «Маладосць»– сённяшняя. Цяпер праз гэты часопіс я гляджу на маладую літаратуру. Цікава, якімі проза і паэзія могуць быць гадоў праз дваццаць-трыццаць. СКАЧАТЬ