Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 14

СКАЧАТЬ часу, нейкай пэўнай эпосе. Тут мы можам прыводзіць шмат прыкладаў, называючы імёны творцаў, якія былі ці папулярнымі, ці проста вядомымі ў 1960–1970-я гады і якіх сёння ніхто ўжо не ўзгадае, нягледзячы на тое, што некаторыя з тых аўтараў яшчэ, дзякуй Богу, жывыя. А Раіса Баравікова, якая пачынала пісаць у 1970-я, і па сёння адна з самых вядомых і любімых паэтак. Прычым незалежна ад ўзросту аўдыторыі: і старэйшыя, і маладыя, і дзеці прымаюць яе за сваю ў самым літаральным сэнсе. Я думаю, гэта таму, што яна пісала і піша адначасова і пра час, і па-над часам, а гэта цікава ўсім, бо ў першую чаргу гэта пішацца пра чалавека. Час – мяняецца, а душа чалавека і праблемы, якія гэтую душу займаюць, – застаюцца нязменнымі на працягу стагоддзяў. Ну, і талент жа ўнікальны. Колькі яе параўноўвалі – з Ахматавай, напрыклад. Але гэта як параўноўваць розныя кветкі: у кожнай – свой непаўторны водар.

      Тое, што мы з ёй апынуліся ў адным часопісе, для мяне шчасце. Я перакананы, што гэта было яе месца.

      І яе прыход быў вельмі важным для часопіса. Яна сама пачала шукаць новых цікавых аўтараў, заказваць творы найбольш адметным, чытэльным пісьменнікам, а не друкаваць па прынцыпу чаргі. У выніку, дзякуючы ёй у нас пачалі з’яўляцца творы для падлеткаў. Раіса Андрэеўна прыдумала так званы часопіс у часопісе «Фантаст», каб падтрымаць тых, хто працуе ў гэтым масавым літаратурным жанры, увогуле падтрымаць прыгодніцкую літаратуру, якая можа прыцягнуць да сябе маладога чытача. Новыя рубрыкі з’явіліся ў раздзеле публіцыстыкі. Іншымі словамі, яна, у пэўным сэнсе, разбурыла тую старую адладжаную схему, якая спрацоўвала яшчэ ў 1970–1980-я гады, але неўзабаве магла прывесці да застою.

      – Напэўна, з такой вось працай па адладжанай схеме, не такой ўжо, калі разабрацца, складанай, якраз і звязана кароткая працягласць працоўнага дня ранейшай рэдакцыі. А прыход Баравіковай асацыіруецца не проста з утварэннем холдынга, а са зменай эпох – памянялася нават тысячагоддзе.

      – Так. Але кожны час мае свае праблемы. Тады, на пачатку «нулявых», якраз пачалося тое, што мы называем чытацкім адтокам. Надыходзіў час пакалення, узгадаванага на інтэрнэце і кабельным тэлебачанні. І калі ў сённяшняга 60–70-гадовага чалавека культура чытання ўжо выпрацавана, і ён настолькі прывык чытаць «Полымя», «Маладосць» ці «Нёман», што не можа сабе нават уявіць, як гэта – выйшаў свежы нумар, а ён не чытаў, бо гэта традыцыя, то ў маладых традыцый няма: для новых пакаленняў літаратурны часопіс ужо далёка не тое, што для папярэднікаў, нават калі весці размову не пра чытачоў, а пра маладых пісьменнікаў. Чаму я гавару, што Баравікова аказалася ў патрэбны час у патрэбным месцы? Таму што яна здолела ўдыхнуць у часопіс «Маладосць» нейкую асаблівую свежасць праз сваё, асабістае бачанне таго, якім павінна быць літаратурнае выданне менавіта ў гэты час. Яна, варта паўтарыць, чалавек пазаўзроставы. Са сталымі людзьмі яна мудрая, як філосаф, і можа бясконца дзяліцца з імі ўспамінамі пра тое, што было ў 1960-я, калі яна вучылася ў літінстытуце, – ёй увесь час ёсць што пра гэта расказваць. Калі апынаецца ў кампаніі маладых СКАЧАТЬ