Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 16

СКАЧАТЬ з «Піянера Беларусі», дык другі – з «Чырвонай змены». У тым жа 1970-м абодвух не стала…

      Вусцішна. Аднак суцяшаю сябе караткевічаўскім эсэ. І, здаецца, становіцца лягчэй – бо п’ю чысцюткую азёрную ваду са званоў літаратурнага генія.

      О «Маладосць»!

* * *

      Памятаецца, напрыканцы 1960-х узлез па драбіне на гарышча. Пацягнула мяне туды цікаўнасць: захацелася зазірнуць у фанерную скрыню, у якую маці складвала свае рабочыя каляндарныя планы, старыя, непатрэбныя ўжо падручнікі па гісторыі і геаграфіі, розныя блакноты, альманахі і гэтак далей. І вось сярод папяровага хламу трапляюцца мне томікі прац Леніна і Сталіна – на беларускай мове, кнігі Жуля Верна, Аляксея Талстога…

      На табе! Часопіс «Маладосць» за 1962 год. А ў ім вершы зусім маладога, прыгожага чалавека з дапытлівым паглядам Міколы Купрэева. Дык гэта ж мой былы настаўнік! Паэт. Менавіта за ім неаднойчы зачаравана пазіраў з алешніку і аеру, калі, седзячы на дамбе першай сажалкі, ён нешта натаваў або чытаў. Верылася – вершы. Бо сам іх крэмзаў. Праз тры дзесяцігоддзі ён ушчувальна гаварыў: «І што вы за хлопцы такія сташанцы?! Ні Антаноўскі, ні ты не падышлі да мяне, не паказалі свае спробы…»

      На вялікі жаль, часопіс той згубіўся. А шкада. Там былі змешчаны цудоўныя вершы. Радкі з аднаго, прысвечаныя воіну, які загінуў, нават сам аўтар не прыпамінаў. А я памятаю толькі ўрыўкі:

      Не прыйдзеш дадому ніколі,

      Не прыедзеш, не прыляціш…

      Душу не расчыніш вясенняй волі…

      -– —

      Пад калінаю дваццаць гадоў маўчыш…

      Гэтага твора я не знайшоў у зборніках вершаў Міколы Купрэева «Непазбежнасць» і «Правінцыйныя фантазіі». Перад Міколам Сымонавічам адчуваю і сёння сваю віну, бо не магу дараваць сабе, што не збярог адзін з нумароў часопіса за 1979-ы, дзе была надрукавана мая нізка вершаў, адрэдагаваная вельмі паважаным ці не ўсімі паэтамі 1950–1970-х гадоў мінулага стагоддзя рэдактарам аддзела паэзіі Міколам Аўрамчыкам.

      «Маладосць», даруй і ты мне маю юначую неабачлівасць.

* * *

      Лістапад 2012-га. На круглым стале, на сурвэтцы ляжыць № 4 часопіса «Маладосць» за 1974 год. Гартаю, чытаю.

      Варлен Бечык, «Спяшайся – прад табою свет…». Маладая паэзія.

      «…Не забываецца мне ўсё адзін паэтычны дэбют. У жніўні 1971-га газета “Літаратура і мастацтва” надрукавала вершы Анатоля Шушко, семнаццацігадовага выпускніка-школьніка з палескай вёскі Сташаны. Якой важкай і цікавай творчай заяўкай здаліся вершы гэтага юнака! Была ў іх і маладая ўсхваляванасць жыццём, і раздумлівая дапытлівасць, і добрая лірычная напорнасць. Праглядвалі даволі выразныя рысы асабістасці, уласнага светаадчування… Заставалася толькі памнажаць набыткі, ісці па гэтым удала распачатым шляху. Але… Больш мы, на жаль, не сустрэлі ў друку прозвішча А. Шушко, хоць ён, вядома, працягвае пісаць вершы…»

      Ніякавата. Ведаў бы тады дарагі майму сэрцу Варлен Леанідавіч, чаго мне гэтае маўчанне каштавала. Збіты з панталыку, наляканы адпаведнымі СКАЧАТЬ