Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 19

СКАЧАТЬ што ён дае грошы эсэрам. А ягонае захапленне роварамі… Велатрэк, зладжаны ў Лошыцы… Дзівосны сад…

      І вось я стаяў, прыціснуты да псеўдамармуровай калоны, абвітай псеўдаплюшчам Лошыцкай сядзібы, аглушаны духавым аркестрам і нашэптваннямі ў самае вуха аднаго з арганізатараў зніклага таварыства, і шчыра мроіў апынуцца як мага далей… Што мне да мясцовых плётак? Яўстафій Любанскі, мажны вусач, сапраўды не хаваў мілосных адносінаў да сваёй юнай пані. Ядвіга, у дзявоцтве – Кіневіч, была дачкой правадыра мазырскай шляхты і гадоў на сямнаццаць маладзейшая за мужа. Беласкурая, цемнавокая, зграбная… Рухалася, як ласка па снезе. Спешчанае дзіця… Сакатала, смяялася, ганарыста закідваючы галоўку з акуратна ўкладзенымі ў высокую мудрагелістую прычоску цёмнымі валасамі. Мне пані Ядвіга нагадала гераіню верша Міцкевіча «Сыны Будрыса». Памятаеце: белая, як смятана, чорныя вочы, рухавая, нібы котка. Пан Яўстафій прывёз ёй з Японіі дзівоснае дрэўца – магнолію кобус, яе яшчэ называюць маньчжурскім абрыкосам. Яна цвіце раз на год. Падоранае дрэўца цвіло менавіта ў дзень народзінаў пані. Відаць, з гэтае нагоды пані Любанская апранулася ў нешта страката-экзатычнае, што мусіла на ейную думку перадаваць японскі дух… Наконт палюбоўнікаў пані версій мелася – як наконт паходжання санскрыту. Паказвалі мне на самога губернатара, Мусіна-Пушкіна, і на графа Чапскага, уладальніка знакамітых бровараў… Смешна – яны былі нашмат старэй за пана Яўстафія.

      Я не вельмі ўслухоўваўся ў так званую «свецкую балбатню», успамінаючы сваю Надзею, якая зараз, напэўна, сумна сядзіць ля акна з відам на брудную Мойку… Дарэчы, ты, Дарота, вельмі нагадваеш мне маю Надзею… Тыя ж вялікія задуменныя вочы, чысты высокі лоб, нібыта створаны для высокіх думак… Але – я адхіліўся. Між тым над Лошыцай, як дым ад таемнага купальскага вогнішча, згушчаўся прыцемак, і пачаўся адзін з сюрпрызаў вечарын – загарэліся гірлянды электрычных кітайскіх ліхтарыкаў, падвешаныя на верандзе і ў садзе. Пані Ядвіга ў сваёй стракатай шаўковай сукенцы з шырокімі рукавамі, як трапічны матыль, павольна паднялася на цяпер ярка асветленую круглую пляцоўку з невысокай балюстрадай – на ёй звычайна іграў аркестр. Пан Яўстафій стаяў непадалёк ад мяне – я заўважыў яго позірк, скіраваны на жонку. Бог ты мой, якое каханне! З амаль кашчунным захапленнем і незразумелай тугою… Калі на свеце бывае такое каханне, свет ніколі не скончыцца, і ніколі не скончыцца ў ім боль і пралітая кроў.

      Прыслужнікі вынеслі расцягнуты на шастах экран з белай паперы – напэўна, дарагі гатунак рысавай, – і паставілі перад пляцоўкай, так, што схавалі яе ад вачэй глядачоў. Раптам усе ліхтары згаслі, але ў той жа момант за экранам запаліўся яркі сафіт… На белай паверхні экрана вымаляваўся амаль неверагодна дакладны цень пані Ядвігі… Цяпер пані трымала ў адной руцэ японскі парасон, у другой – веер, і вытанчана рухалася пад музыку. Гледачы запляскалі ў ладкі, вітаючы гэткі нечаканы тэатр ценяў. І зноў запаліліся ліхтары, і зноў згаслі…

      Жывыя СКАЧАТЬ