Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 8

СКАЧАТЬ стагоддзі, здрада каханай была звыклай, прыроднай, зразумелай справай для ўсіх. Яна, як і ў нашы часы, не асуджаецца амаль нікім. Гэта ж здрада не краіне, а каханай!.. Прыкра, шкада і няправільна…

      І табе няважна, ці сапраўды яна жыла там, у той часавай прасторы, ці рэальная яна гістарычная асоба, ці проста дзяўчына з легенды… Сугалоссе часоў і доляў людскіх, пазачасавасць вечных каштоўнасцей. Такіх як годнасць, любоў, уваскрэсенне душ, збавенне ад зямнога тлену і ўменне жыць сярод зорак. Але там, у гэтай сумнай аповесці, быў яшчэ адзін мужчына. Не Грыц, а Іван Іскра. Які абараняў яе і ратаваў. Двое блізкіх па сваёй сутнасці людзей, народжаных адзін для адно, фатальна раздзелены, і ім ніколі не суджана быць шчаслівымі ўдваіх…

      Філасофія сутнасці жаночага і мужчынскага пачаткаў – быць разам. І, мабыць, толькі дзякуючы гэтаму можна выбрацца з лабірынта бясколернасці і манатоннасці жыцця, і менавіта любоў пазбавіць, уратуе ад сіроцтва і бяздомнасці сэрца.

      І пры гэтым моцнае каханне часцей за ўсё застаецца непадзеленым і прыводзіць да балючага канца.

      Але ж ні адно з іх, па вялікім рахунку, не безнадзейнае, яно заўсёды дабро і шчасце… Мужчын таксама трэба паважаць, а не толькі любіць. Яны таксама жывыя і больш непрадбачлівыя, загадкавыя і чуйныя істоты, чым нам здаецца.

      І ці патрэбна ім наша ахвярнасць? Мужчына ж не храм і не алтар. Лепей даць яму мажлівасць жыць і дыхаць. І самой жыць поруч, калі ён хоча гэтага. І каб абдымкі твае не душылі яго. І не прэтэндаваць на галоўную ролю ў яго жыцці. Трэба, мабыць, змірыцца з тым, што ты будзеш на чацвёртым месцы – пасля справы, футбола, сяброў. Што ж, месца даволі пачэснае. І не трэба рабіць з адносін карыду. Мабыць, у кожнага павінна быць свая запаведная тэрыторыя і яшчэ адна – агульная. Калі ты пераносіш усе свае жыццёвыя інтарэсы ў яго (бо па-іншаму проста не можаш), ён пачынае палохацца. Ён пачынае стамляцца ад гэтага. Для жанчыны ў каханні няма межаў, для яго – ёсць.

      Можа, лягчэй ставіцца да ўсяго? Як да самай азартнай, захапляючай гульні?..

      Ты ляжыш, ты не спіш, ты перагортваеш старонкі сваёй долі, якая так падобна да долі кожнай… Ты пішаш начную аповесць свайго кахання, якое нясеш столькі гадоў, знаходзіш яго і страчваеш… А потым зноў пачынаеш верыць у яго і чакаць… І яно заўсёды зноў прыходзіць нечакана…

      Вялікае вар’яцтва сэрца пачынаецца нечакана. Раптам ты разумееш, што ён – гэта ён. А ўсе іншыя – чужыя. Увесь свет звужаецца ў нейкі асляпляльны бялюсенькі пучок праменняў, і ў ім – яго імя, жыццё і словы. З гэтага часу ён – абрэвіятура Сусвету. Ты пачынаеш разумець: няма іншага твару, вачэй, якія мелі б такую магічную ўладу над табой і ўсім, што ты робіш. Кожны твой жэст і ўздых цяпер – яму. Сэрца вар’яцее, ты дастаеш яго, кладзеш на далонь, працягваеш: «Бяры – яно тваё. Не трэба абяцаць, што будзеш кахаць мяне вечна. Кахай цяпер. Я ведаю: ты загубіш мяне, а я – цябе. Але гэта будзе потым. А цяпер, зараз мяне захліснула хваля пяшчоты, і яна з мяне перацякае ў цябе. Ёсць толькі воблака жадання, і хочацца СКАЧАТЬ