Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
Дзяўчыну палохала толькі адно: не патрапіць на гэтую вузенькую палоску асфальта ўнізе. А тэлефон патрашчыць і змоўкне… І вось калі ён змоўкне, тады настане і яе чарга…
Але тэлефон усё ніяк не змаўкаў… І дзяўчына раптам падумала, што, магчыма, гэта тэлефануе Кірыла! Што, мабыць, ён перадумаў і ўсё зразумеў… і зараз будзе прасіць у яе прабачэння… А чаму б яму і сапраўды не зразумець відавочнае і не папрасіць прабачэння?.. А ўжо яна сама…
Яна сама будзе вырашаць, дараваць яму адразу ж ці няхай крыху папакутуе… калі толькі…
…калі толькі гэта ён тэлефануе зараз…
Але гэта быў не Кірыла, і дзяўчына, вярнуўшыся ў пакой і зняўшы трубку, адчула раптам горкае расчараванне. Не трэба было ёй падыходзіць, не трэба было здымаць трубку для таго толькі, каб пачуць гэты жаласлівы і дрыжачы юнацкі голас здалёк…
– Алё! – паўтарыў юнак і голас ягоны задрыжаў яшчэ мацней. Здавалася, яшчэ хвіліна – і незнаёмец расплачацца на поўны голас, нібыта малое дзіця. – Алё! Гэта тэлефон даверу?!
Лілія Бандарэвіч-Чарненка
Ева ў пошуках Адама
…Ты зноў трапіла ў гэтую пастку, у гэты капкан. Кайданы злавілі цябе і прыкавалі да яго, мужчыны. І хіба гэта першы раз?! Старая курыца, кажаш ты сама сабе пад акампанемент скрыпак начных конікаў (да таго ж фіялкі так густа і востра пахнуць пад тваім балконам)! Ужо даўно ноч, а ты адна не спіш і не спіш. У свае сорак пяць даўно б пара паразумнець! А колькі абяцала сабе: не, апошні раз! Болей нікому не дазволю заманіць сябе ў гэтую пастку, гэтую турму, з якой нельга вырвацца. Ты ж – паважная сур’ёзная пані. Сівізны няма (яе так цудоўна замаскіравалі найякаснейшымі фарбамі ў салоне прыгажосці «Імідж», гаспадыня якога – твая добрая сяброўка Ірына). Сын у цябе зусім дарослы. І нават унучка ёсць… Нібы трэба і спыніцца… Ды і наогул – аўтарытэтная, інтэлігентная, высокаінтэлектуальная і гэтак далей… А паводзішся (аж сорамна!), як дзіця перад гэтай (чарговай) навалай кахання… Ператварылася ў разгубленую, перапалоханую дзяўчынку, якую бацькі згубілі раптам на шматлюдным вакзале. Хацела ж як лепей, а атрымліваецца як заўжды…
Пры ўсім гэтым, ты зусім не кансерватыўная, не меркантыльная, не дзелавая жанчына, не бізнес-лэдзі, не зацятая феміністка, якая недалюблівае мужчын і прывыкла ўсё разлічваць, пралічваць наперад (лепш пралічвала б!).
Твая цётка, амаль равесніца, надзявае вельмі сур’ёзныя дамскія (нейкія буржуйскія) фетравыя берэты. Захапляецца Кіркоравым. Ты ж заўжды купляеш эпатажныя клятчастыя кепі (як у Лаймы), носіш іх на сваёй беднай галаве, як сцяг і выклік, як сімвал самой сабе незразумелага бунтарства, і плачаш пад «Акіян Эльзы». І пад «Чырвону ружу» «Песняроў». Мабыць, менавіта ў гэтым прычыны тваіх перамог і паражэнняў (першых значна менш, чым другіх).
Паводле шкалы, прыдуманай табой, усіх людзей, якія цябе акружаюць, ты падзяляеш на асобныя катэгорыі-тыпы (так, безумоўна, не вельмі прыгожа рабіць, але ж ты робіш). Ён – СКАЧАТЬ