Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
«ён крылы адрамантаваў у шчаку мяне пацалаваў і – ані слова не сказаў сама акно я адчыніла не затрымала бо любіла ён паляцеў ён паляцеў туды куды даўно хацеў…»
Паляцеў ствараць іншыя аркестры, паслухмяныя яго смычку. Місіянернічаць – у іншыя краі. Можа, там яму, нарэшце, павераць і мужчыны, і жанчыны.
Ты даравала яму, сабе. Бо не магла па-іншаму. Як і кожная. Пайшла ў храм. У ранетным вечары купаўся горад… Неба сцякала ў траву каля царквы. А ў ёй было ціха і прахалодна.
«і што з таго што выцягнуў да ніткі душу маю і… кінуў за парог і што з таго што ты дагэтуль блізкі… ці ж ты кахаў мяне што не збярог сярод малебнаў не знайшла праклёнаў – не плакаць я дала сабе зарок ужо памяць засінела полем лёну чаму ж кахаў ты так што не збярог»
Разлучыцца – як памерці. Але і сіл быць разам таксама не было. Яшчэ Оскар Уайльд казаў, што каханне – вечная гільяціна для дваіх: заўжды забіваеш таго, каго кахаеш.
Чаму кроў кахання, што цячэ па венах, заўжды змешваецца з крывёй нянавісці?
«рамонкавым світанкам зноў насніўся пакіну боль мінулым нашым дням і што з таго што мы ўжо разышліся і што з таго што не сустрэцца нам»
Ты казала яму: калі я нарэшце памру, табе не будзе так страшна жыць за тое, што ты зрабіў са мной.
А што ты зрабіла з ім? Ты кідала ў твар абразлівыя словы, сукенкі, шалі (гэта ўжо ў дарожную валізу). Званіла свайму добраму знаёмаму, і ён прыязджаў па цябе на бэжавай «аўдзі» і пакорна чакаў каля пад’езда. Ты грукала дзвярыма… З выклікам сядала ў машыну, ад’язджала за два кварталы, хапала мабільнік гаспадара машыны і званіла яму. Ён крычаў: «Вяртайся!» І ты вярталася назад… у сваё пекла. У сваё хворае каханне… Гаспадар машыны смяяўся і казаў, што мужчыне не варта кахаць паэтак і што злаваць жанчын страшна небяспечна. І пра тое, што там, дзе двое, заўжды дзве віны…
Нарэшце вы разлучыліся. Расслаіліся. Раз’ядналіся… Разляцеліся… А ў твой дом сталі прылятаць і гняздзіцца ў ім безгалосыя птушкі. Пажывуць-пажывуць не спяваючы і ляцяць далей.
Табе было з імі нецікава: яны лёгка прыручаліся, елі зярняткі з далоні, і ў іх не было сваіх песень, нават міфічных, не было аркестраў і гушчарных сцежак. Сэрца тваё спала, як пасля доўгай хваробы. Ты цыравала сэрца латачкамі-надзеямі. І яно набіралася сіл. Каб кінуцца пад новае каханне, як пад цягнік, які чарговы раз расплюшчыць… І чаму, навошта яно, сэрца, заўсёды разбіваецца аб новае каханне? Аб мужчыну… Аб непаразуменне… Можа, ужо хопіць? Хіба ж можна так – вякамі?.. А каму было лягчэй?..
Рудавалосай Ганне Яраслаўне, каралеве Францыі, якая павінна была да самай смерці насіць белае адзенне на знак жалобы па памерлым мужы – каралі Анры І?.. «Русінку» не вельмі любілі ў Францыі – за красу, за незалежнасць, за якуюсь незразумелую тугу ў вачах. Куртуазныя французы прымалі гэтую незалежнасць і верасковую СКАЧАТЬ