Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
я верыў і веру толькі ў моц мужчынскага мозгу, у ягоную інтэлектуальную гнуткасць і магчымасць загадзя спланаваць шляхі дасягнення той ці іншай жанчыны.
у мяне каханкі былі розныя, і я ніколі не ствараў сабе нейкі вобраз, які шукаю; здаралася, што мяне маглі завабіць адно бровы, і я больш нічога не бачыў, альбо высокі рост, і я ўжо рыхтаваў прылады, каб караскацца да сваёй перамогі. Былі выпадкі, калі я месяцамі мусіў дабівацца жанчыны, і, як толькі яе атрымлівалася пацалаваць і ўзяць за руку, я страчваў да яе цікавасць, або наадварот, мяне магла трымаць доўгі час жанчына на кароткім ланцугу толькі праз тое, што сама ўзяла ініцыятыву ў свае рукі.
усё залежыць ад настрою: часам я жадаю быць заваёўнікам, часам, наадварот, аддацца і ўсё. і ніколі не верце, што мужчыны – гэта толькі фізічная моц. мужчыны складаныя і капрызлівыя ў стасунках і каханні. здаралася, я мог нервавацца праз тое, што мая каханка сядзіць на лаўцы і хоча пасядзець далей, а мне нецікава, але ж для яе гэта важна, альбо я псіхаваў і потым псаваў увесь вечар, калі дзяўчына спазнялася на паўгадзінкі.
разумею, што я скроены не толькі з цягліц, у мяне тонкая ўнутраная канструкцыя, якая часта паводзіць сябе непрадказальна. вось і тое, што са мною адбылося ў дзевятнаццаць, я магу лічыць рамантыкаю і глупствам, але рэччу неабходнаю для таго, хто піша.
з ёй я пазнаёміўся каля чыгуначнага вакзала. я вучыўся на першым курсе, першы семестр, яна проста ішла кудысьці. я ніколі не знаёміўся на вуліцы, але тут мяне працяла па ўсім целе моцным разрадам і літаральна штурхнула да яе.
праз хвілін так дваццаць угавораў яна дазволіла правесці сябе дадому… я ішоў шчаслівы, цягнуў вялізны заплечнік з кнігамі і
раздрукоўкамі па тэорыі рэлігіі, верз ёй розную бязглуздзіцу, спрабаваў жартаваць, яна ўсміхалася і зачароўвала мяне сваёй мяккай хадой і ямачкамі на шчочках, я квітнеў і рассыпаўся ў кампліментах ды распавядаў неверагодныя гісторыі.
мы з ёй гулялі па ўсіх вуліцах Мінска, хадзілі пехатою па парках і ўздоўж ракі, пілі гарбату і піва, палілі… і так мінула цэлая ноч. яна сказала, што было б някепска ўжо дадому, паспаць колькі гадзінак. я давёў яе да дому, у якім яна здымае разам з сяброўкаю кватэру. яна пакінула мне на паперцы свой тэлефон і мэйл ды пацалавала.
цяжка ўявіць маю скруху і невыносную бездапаможнасць, калі я, вярнуўшыся ў свой здымны пакой, адаспаўшыся, не знайшоў паперку. я зазірнуў паўсюль, я з’ездзіў да гэтага дома, але нават не змог узгадаць, у які пад’езд яна зайшла, туман у галаве і нейкі незнаёмы звон у вушах, быццам мяне зачаравала. я паміраў і не мог знайсці сабе месца…
і вось, памятаю, я ёй тады з гонарам казаў, што буду пісьменнікам, што ў мяне мэта жыцця – пісаць раманы…
і я сапраўды потым пачаў пісаць, і на працягу пяці гадоў пісаў для яе, кожны радок адрасаваў толькі ёй, я бачыў, як яна гэта чытае і плача, напрыклад, СКАЧАТЬ