Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
А цяпер – адна бяссоніца. Гадзіннік. Усе яе гадзіннікі нейкія няправільныя, у іх штосьці здарылася з механізмамі: яны ідуць вельмі павольна, не так, як трэба. Так павольна, што аж страшна…
Усе даўно паснулі на гэтым караблі. Суседзі справа – Ала і Аляксандр, над якім усе чамусь смяюцца. Ён носіць смешныя акуляры з тоўстымі шкельцамі, расказвае ўсім, што яму прыходзяць сігналы з космасу, і будуе маленькую хуткаходную шхуну проста ў паветцы каля гаражоў… Неяк ён выявіў, што ў іх кватэры крыніца чорнай энергіі – на сценах і столі нешта нячыстае. Адразу ж перафарбаваў, перабяліў усё, каб было лягчэй уваходзіць у астрал. Усе смяюцца, а яго Ала кажа: «Няхай! Яны ж не ведаюць самага галоўнага – ён вельмі светлы, ён умее кахаць. Нам з сынам страшэнна пашанцавала: ён незвычайны, чысты, добры чалавек… І шхуну сваю ён абавязкова пабудуе, хай смяюцца…»
А злева, мабыць, спіць глыбокім сном Каціная Каралева – так яе ўсе клічуць у двары. У яе сем котак, і яна выносіць, выводзіць іх на прагулку некалькі разоў на дзень. Каціная Каралева – прыгожая бледная дама ў выцертым норкавым манто, якога не скідае ні зімой, ні ўлетку. Некалі яна працавала касцюмеркай у мясцовым тэатры, была імпазантнай і вясёлай. Заўжды раздавала ўсім кантрамаркі, цытавала Шэкспіра і Мальера. Яна раптоўна страціла мужа: яго збіла машына на рагу перад пясчаным кар’ерам. Ён памёр, а яна захварэла. Цяпер усё ўспрымае неадэкватна, блытае дні, імёны і цытуе драматургаў зусім не да месца…
Спіць і дзяўчынка Іра з вялікімі чырвонымі стужкамі ў валасах. Дождж змыў яе класікі каля пад’езда, і заўтра яна іх зноў намалюе. Усе спяць. Адна яна не спіць і слухае свой няправільны гадзіннік.
Недзе мокрая шыпшына плача ў вясковым агародчыку, вада стыне ў калодзежы ад ранніх вераснёвых халадоў… Чаму ж яно так сталася?.. Хіба яна зрабіла каму-небудзь зло ў гэтым свеце?.. Яна магла б знайсці патрэбныя словы для рыб і птушак, злодзеяў і анёлаў… Яна магла б жыць з пракажонымі, карміць іх хлебам, абмываць іхнія раны… Яе не палохаюць чужыя хваробы і беднасць… Хай толькі ён вернецца!.. Яна не святая, так. Святы – гэта той, праз каго свеціць сонца… Хай толькі ён вернецца!…
А ён не вяртаецца, бо яна зрабіла нешта не СКАЧАТЬ