Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 4

СКАЧАТЬ чамусьці не спіцца, і ты пачынаеш гуляць у словы і склады, з’ядноўваць іх у адзін метафарычны, асацыятыўны, адной табе зразумелы шэраг… Мілая бязглуздзіца, якая цябе заспакойвае.

      «човен чамусь не плыве – чайка чаюе на чыстай вадзе чакаю – чары ў лесе чарпаю чакаю – чабор кранаю»…

      Можна яшчэ і пра сонца (зоркі і месяц сённяшняй ночы надакучылі).

      «сонца бывае салёным ад суму ходзіць па небе самнамбулай сонца – артэрыя сонная нашага з вамі сумлення сонца саслана сослепу сорамна»

      Якое глупства! Дурніца! Самыя вялікія і важныя рэчы вымаўляюцца простымі звычайнымі словамі…

      А каханне, як і ўсё, мае чатыры пары года. Пасля вясны – лета – восень…

      Страшна і падумаць, што калісьці настане зіма, празрысты і чысты лёд скуе і схавае ад цябе казку. Ад рукі. Ты яе бачыш, ведаеш, а дакрануцца не можаш. Кожная шчаслівая сустрэча дваіх – пралог вялікага суму. Ён абавязкова настае, і тады свет ператвараецца ў лепразорый хворых думак і кветак, твараў і дотыкаў…

      Чаму тваё ўласнае «я» раз-пораз займаецца фрэйдысцкімі пасажамі-выкладкамі? Што тут робіць дзядуля Фрэйд? Аналізаваць і раскладваць усё па палічках, слухаць лекцыі пані Логікі і канспектаваць іх небяспечна. Не патрэбна. Шкодна. Калі пачынаеш рабіць гэта, то раптоўна разумееш: тваё новае, цяперашняе каханне – звычайнае дэжавю. Так ужо было. Калісь.

      І скончылася расчараваннем і болем (і, як выяўляецца, нічому цябе не навучыла!).

      Звычайныя палімпсесты… Старадаўні рукапіс на пергаменце ці мо на папірусе твайго быцця… Даўнейшы тэкст (пражыты, перажыты, пераплаканы) праступае зноў, адбіваецца на тваім сённяшнім. Так, сапраўды, каханне – усяго толькі віртуальнасць у рэальнасці, паўтарэнне мінулага, і яно, хутчэй за ўсё, робіць нас толькі няшчаснымі. Пры сапраўдным каханні – і гэта закон – усё ідзе чамусьці ва ўсе бакі.

      Яшчэ са студэнцкіх «філалагічных» часоў ты (смешныя акуляры, пальцы ў чарніле, блакітныя гольфы) зразумела, што на свеце шчаслівых жанчын не бывае. Ты не знайшла іх ні ў адным літаратурным творы (а літаратура, як вядома, – люстэрка жыцця). Нейкая шматвекавая змова, закляцце яшчэ з пячорных часоў… Амаль кожная жанчына губляла свайго каханага: усе гэтыя старамодныя геніі-пісьменнікі выявіліся не надта арыгінальнымі…

      Хіба што булгакаўская Маргарыта, якая не баялася лятаць, адправілася разам са сваім Майстрам у касмічны ўтульны свет – ёй, шчаслівай, выпаў рэдкі шанс… «Той, хто кахае, павінен раздзяліць долю таго, каго кахае…» Усё правільна…

      Табе было трыццаць, калі ты напісала вялікі ліст Маргарыце, як звычайнай сяброўцы… Туды, у той далёкі свет, сатканы з бездані часу, з неабсяжнай прасторы, расквечанай зоркамі, у якія ператварыліся, можа, словы малітвы… Але гэты твой ліст нельга было аднесці на пошту і адправіць заказным ці спешным… Пра яго нават немагчыма было камусь расказваць, бо гэта выглядала б як прызнанне ў неадэкватнасці, шызафрэнія чыстай вады.

      Яшчэ СКАЧАТЬ