Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 10

СКАЧАТЬ словы і нястрыманыя абяцанкі. Забытыя вочы колеру кавы (ці забытыя?). Тэлеграфы, вакзалы, мелодыі «АBBA», ад’езды, прыезды і сустрэчы. Голуб, які заляцеў да вас праз расчыненыя дзверы балкона і важна хадзіў па пакоі…

      Ты даравала. Адчыняла і зачыняла дзверы. Ехала. Ішла. Уцякала і вярталася. Спала. Прачыналася. Варыла каву. Тэлефанавала. Злавалася. Тужыла. Кахала. Звязвала сэрца ў вузел, кідала яго на паддашак – яно павісала там на ржавым цвіку – і плакала. Ніхто так і не пазнаў цябе ў той момант, калі ты была сапраўднай. Хтосьці думаў, што гэта быў розыгрыш. Які мы часта бачым у сучасных тэлешоу…

      Мінулася. Прайшло. Ёсць іншы дзень і іншы чалавек. І зноў ніхто нікому нічога не растлумачыць. Ніхто нічога не зразумее.

      А ты… Ты не хочаш прайсці зданню па карце Сусвету. Не хочаш, каб разам з табой сышлі ў нябыт імёны тых, каго ты кахала, і тых, хто кахаў цябе. Тваё сэрца – звычайная літаграфія, якая помніць усіх і ўсё. Усе да аднаго імёны і каханні. Ні адзін верш не напішацца без таго, хто побач (Маруся Чурай так не спявала б, каб не было Грыца).

      Не было б тых, каго ты кахала, не было б і цябе. Ніхто так і не адшукаў бы свой боль, які быў і тваім…

      Няхай усё будзе так, як будзе! Няхай тужліва плачуць і весела смяюцца скрыпкі на вяселлях!

      Адам і Ева – гэта не толькі інь і ян, Ён і Яна… Гэта дзве палавінкі жадання і немажлівасці.

      Ціхі лясны ручай і вадаспад. Маланка і дрэва, разбітае ёй ушчэнт. Лёд і лодка на пяску. Луг з кветкамі і снег… Чаму так, а не па-іншаму? Так трэба… трэба…

      Ты не спіш. Ты думаеш пра тое, што калісь нарэшце створыш Лігу шчаслівых жанчын, у якую запішаш усіх знаёмых і незнаёмых паненак і пані. Інь і ян не могуць існаваць адно без аднаго, яны кахаюць, і пры гэтым страшэнна змарыліся. Змарыліся быць поруч і кахаць. І не кахаць не могуць. Замкнёнае кола. Дзве палавінкі свету, якія спрабуюць аб’яднацца, зліцца… І як бы добра яны ні разумелі адно аднаго, яны ўсё адно не разумеюць. Жанчына заўсёды хоча аднаго, мужчына – зусім іншага. Яны ўсё жыццё ідуць поруч і спрабуюць кахаць адно аднаго. І ў гэтым каханні столькі ўсяго дзіўнага, незразумелага, абсурднага, парадаксальнага! Столькі паваротаў, нечаканых завулкаў, хімерных плошчаў! Так лёгка разгубіцца і згубіцца ў іх!

      Шчасце ўдваіх – крохкая рэч. Такая рэдкая!.. А ў Вероне, на радзіме Рамэа і Джульеты, усё так, як і было пры іх жыцці. І так будзе заўжды, усюды…

      І кожны раз мы будзем сустракацца, абдымацца, а потым чамусь (паводле Оскара Уайльда) знішчаць адно аднаго.

      Даруй, каханы! Пабачымся, калі пабачымся… Заўтра, праз год… А можа, недзе там, у іншым стагоддзі…

      Але ж ведай: я чакаю цябе.

      А ў гэтую ноч застаецца толькі пагуляць у словы. Намагчыся адшукаць у іх галоўны, першародны сэнс. З’яднаць у ланцужок думак і перажытых падзей, накрэсліць малюнак будучых дзён.

      «Каханне – кабрыялет. Камплімент. Кантата. Каравела, канікулы. Канапа. Каханне – калыска. Калыханка. Злая цыганка. Каралева. Князёўна. СКАЧАТЬ