Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
Іншая рэч, што мы так часта памыляемся! Колькі непатрэбных, не тваіх палавінак іншы раз круціцца поруч, лепіцца, ды не прылепліваецца… Так часта бывае: адчыняеш сваю паштовую скрынку, а адтуль выпадае, вывальваецца ў твае рукі цэлая куча непатрэбнага хламу: перадвыбарчая ўлётка «Галасуйце за Васю Пупкіна!» (галасаваць за яго ты не будзеш), каляровы буклет пра шыкоўны, дарагі рэстаран, у якім частуюць вустрыцамі (ён нядаўна адкрыўся, але ты ніколі не пойдзеш туды вячэраць), рэкламны праспект пра цудадзейны сродак для мужчын «Вогненны дракон» (ён тым больш табе не патрэбны: жывеш адна, і па кватэры ў апошні час ні адзін мужчына нават не прабягаў).
Але ўсё ж такі ты шукаеш яго, мроіш, як дзесяцікласніца, пра шляхетнага рыцара, сапраўднага князя, не маючы пры гэтым ні маёнтка ў спадчыну, ні родавых партрэтаў бабуль ва ўпрыгажэннях і карунках, ні «блакітных» эрытрацытаў і лейкацытаў у сваёй крыві.
«я цуду хачу і адразу якая ж вы смешная пані а коні каханага князя грымяць пад акном капытамі…»
І ён з’явіўся, твой князь, у дарагім касцюме ад вядомага сталічнага мадэльера. Сыну было ўжо дзевятнаццаць, ён ажаніўся і жыў асобна, сваёй сям’ёй. Ты адчула сябе страшэнна самотнай, пакінутай… Сын сказаў табе: «Ма! Ты павінна пачаць жыць, а не сумаваць, нудзіцца і вінаваціць сябе. Ты – цікавая і прыгожая. Уперад!»
Твой князь быў падобны да Хемінгуэя. Ты так і называла яго. Пры ім была барада, люлька і байкі пра замежныя падарожжы (у кожнага мужчыны ёсць свае байкі). Ён упэўнена цытаваў Сакрата і Сартра, спакушаў цябе вытанчанымі напоямі і ежай «ад гурмана». Абяцаў звазіць цябе ў сталіцу, у оперны тэатр на «Хаваншчыну». Опера цябе зусім не цікавіла, ты хацела б пабачыць якісь (адзін са шматлікіх, гастрольных) спектакль Вікцюка. Ні на «Хаваншчыну», ні на Вікцюка вы так і не паехалі: заўжды білеты раскуплялі без вас… Вам чамусьці нічога не даставалася, ніякіх білетаў на казку… Ён быў мужчынам на будзённы дзень. А на ўсе святы яго не было: ён ехаў да былой жонкі і сваіх дзяцей. І гэта было правільна. І было правільна, што ты заставалася адна сярод свят.
Спатрэбілася паўгода, каб ты зразумела, што ніхто нікога не кахае. Ніхто нічыя палавінка. Прабач мне, сэрца, але ж ты – у які раз – схлусіла! Вашы адносіны – вытанчаная гульня, проста ратавальная саломінка. Расчараваліся праз тры месяцы, а развітваліся – тры гады… Пазней, значна пазней Хемінгуэй вярнуўся да сваёй былой жонкі, і гэта было лагічна, справядліва і нават прыемна для цябе. Яго жонка была табе як сястра: яна спадзявалася, верыла, да апошняга чакала яго («Вярніся! І я ўсё дарую!»). І дачакалася. Як і ты. Кагось. Ён вярнуўся да яе, да дзяцей, і ты была радая. Шчыра. Пад час развітання не было ніякіх непрыемнасцей – Хемінгуэй паводзіўся як сапраўдны джэнтльмен.
Вы разлучыліся без сцэн і папрокаў. Без разбітых талерак, дзякуючы адно аднаму СКАЧАТЬ