Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 5

СКАЧАТЬ у цяжкіх ружовабокіх яблыках, сустрэў вас, калі вы сышлі з цягніка на тым 720-м кіламетры… Пад вокнамі дома, дзе жылі яго бацькі, плёскалася возера, раслі духмяныя кусты парэчак, цвілі аксаміткі… Вяселле было чыста ўкраінскім, у шатры з дахам (на выпадак нечаканых жнівеньскіх дажджоў). Галіны вінаграду цягнуліся да рук, да талерак з салатамі і наліснікамі… Усё сяло прыйшло паглядзець на маладую, якую ўкраінскі хлопец прывёз з беларускай зямлі (ты была падобная на жоўты дзьмухавец, бо перад паездкай на ўласнае вяселле, прагнучы быць прыгожай нарачонай, не зусім трапна пафарбавала валасы ў віленскай цырульні). Вясковыя музыкі гралі і спявалі «Марусю гарну», з вясельнага каравая ўзляталі ў неба шчаслівыя галубы… Твае беларускія сваякі прыехалі поўным складам: і бацькі, і маленькі брат, і шматлікія цёткі, і дзядзька Іван з баянам… Табе было трошкі няёмка сярод такога вялікага гурту незнаёмых людзей, а пад музыку скрыпак чамусь хацелася плакаць, сэрца сціскалася, і было трохі страшна… Усе наўкола размаўлялі на такой прыгожай, яшчэ мала знаёмай табе мове, але ж ён быў у цябе і вам не патрэбна было размаўляць…

      Потым гэтая зямля стала для цябе сваёй, прыняла цябе за дачку… Ты навучылася бяліць мелам сцены і столь, мазаць грубку, закатваць на зіму абрыкосы і памідоры, варыць боршч… Пасадзіла каля ганку язмін і кусты півонь. Нарадзіла яму сына (шкада толькі, што напрыканцы ХХ стагоддзя жанчына, як і ў часы хрысціянства, нараджае дзіця ў пакутах, і гэта так несправядліва і неміласэрна! Доктар, нават самы высокакваліфікаваны спецыяліст, не можа ўратаваць ад пакут і болю… Пры гэтым, мабыць, матуля-прырода наўмысна так зрабіла, і, можа, гэта не так ужо і несправядліва). Першай жыццёвай гасцёўняй твайго сына стала белая пасляродавая палата з халоднай кафляй. Стэрыльна-абыякавая гасцёўня…

      Да гэтага чамусь здавалася, што абавязкова будзе дзяўчынка, з тонкімі шчыкалаткамі, доўгімі пальчыкамі, густымі вейкамі. (Бог даў табе пазней такую дзяўчынку ў іпастасі ўнучачкі…)

      А на гэты раз з тваёй змучанай плоці выскачыў даўганогі хлопчык… Прыгожы. Чарнавокі. З пухлымі шчочкамі (яны аж звісалі на краі пялёнкі, у якую яго туга закруцілі, запакавалі, як жывую ляльку)… Калі ты насіла, чакала сваё дзіця, жывот твой быў падобны на зямную кулю, на глобус… А можа – на вялікі кавун. Ты ўся была – кавун, у якім выспявалі зярняткі… І вельмі ганарылася сабой…

      Сын падрастаў. Усё большае месца займаў у вашых сэрцах. А вы чамусь аддаляліся адно ад аднаго. Часта сварыліся. Кожны пачаў размаўляць на сваёй мове (не на беларускай, не на ўкраінскай, а на мове адчужэння). Сыну было чатырнаццаць, калі вы нарэшце вырашылі, змаглі, адважыліся разлучыцца. Высветлілася: развод – вельмі зняважлівая і жахлівая працэдура (куды там звычайнаму візіту да дантыста, якога ты са страхам чакаеш і рыхтуешся цэлы месяц!).

      Вам не ўдалося пераступіць праз нанесеныя абразы, непаразуменне, праз уражлівае самалюбства!

      Сын стаў сведкам усяго гэтага – вось што самае жахлівае! СКАЧАТЬ