Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 14

СКАЧАТЬ штучкі. Дзед мой чытаў толькі газеты з дробным шрыфтам ды без карцінак, – мяне яны зусім не цікавілі. Затое ў самавучыцелі было шмат малюнкаў далоней самых розных формаў і памераў са шматлікімі лініямі на іх. Дзядуля гэтую кнігу не чытаў ніколі, яе гартала толькі я. Магла вечарамі не выпускаць яе з рук, мне падабалася разглядаць тыя малюнкі. Часам я чаплялася да дзядулі:

      – Скажы, а гэта якая літара? А гэта якая?..

      Так я і вывучылася чытаць, шмат разоў «прайшоўшы» тую навуку хірамантыі ўздоўж і ўпоперак. Спрабавала я разабрацца і ў газетах, але мяне хапала толькі на загалоўкі.

      Калі ж бацькі забралі мяне ў горад і я пайшла ў школу, то ўжо добра ведала, дзе на далонях знаходзяцца лініі сэрца, жыцця і розуму. Бывала, аднакласнікі на перапынках не давалі мне праходу, прасілі паваражыць:

      – А колькі ў мяне дзяцей будзе?

      – А ў якім горадзе я буду жыць, калі вырасту?

      – А з кім я ажанюся?

      Аднойчы маіх бацькоў выклікалі да дырэктара. Вярнуўшыся дадому, яны строга забаранілі мне займацца ўсялякай варажбой, бо інакш, сказалі, мяне выключаць са школы.

      Неўзабаве я забылася на тыя дзіцячыя забаўкі. Мяне штодзень вадзілі на розныя гурткі і трэніроўкі, і часу на ўсялякую дурноту ўжо не ставала.

      І толькі праз шмат гадоў, у дарослым веку, я зноў вярнулася да той «дурноты».

      Неяк сустрэлася я з дзвюма маімі сяброўкамі, якія, хоць і былі знаёмыя паміж сабой, мала ведалі адна адну. З Нэлькай я сябравала з самага маленства, разам з ёю мы абследавалі ўсе навакольныя лясы ды балоты, бо жыла яна ў той самай палескай вёсцы, дзе і мой дзядуля. У горад яна прыехала па нейкіх клопатах, а заадно хацела пабачыцца са сваім жаніхом Юрыкам. Той ужо год як працаваў тут, зарабляў грошы на будучае вяселле.

      Нэлька ж цярпліва чакала яго, праводзячы працоўныя будні на старонках чужых раманаў: яна была бібліятэкаркай.

      А з Іркай, другой маёй сяброўкай, мы разам працавалі ў мадэльным агенцтве. Яна была знаёмая з Юрыкам (той рабіў кіроўцам у нашым жа агенцтве, куды ўладкаваўся па маёй пратэкцыі), але не ведала, што ён – Нэльчын жаніх. Мы ўтрох сядзелі за столікам у кавярні, перад кожнай стаяла вазачка з рознакаляровымі шарыкамі марозіва.

      Ірка прыгадала апошні паказ вясельнай моды:

      – Калі хто замуж збіраецца, пачынайце гадаваць валасы: каб быць у трэндзе, нявеста мусіць мець складаную прычоску са мноствам заплеценых і па-хітраму ўкладзеных косак.

      Я ж, хоць і была заўжды ў курсе апошніх навінак па доўгу службы, мела прынцып: не я для моды, а мода для мяне:

      – Ага, зараз пачну! Перад самым вяселлем вазьму ды абрэжу сваё карэ яшчэ карацей! Каб расстацца з адным жыццём і пачаць другое. З чыстага аркуша!

      – А ў тваёй маці выпадкова вясельная сукенка не захавалася? То глядзі праветры яе як след перад паходам у загс, каб пах нафталіну гасцей не распужаў, акрамя молі! – іранізавала з мяне злая на язык Ірка.

      – А мне, можна лічыць, пашанцавала, – СКАЧАТЬ