Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 13

СКАЧАТЬ так нахабна, нібыта запрашалі ўнутр… Я схілілася над вазонам, удыхаючы водар, ніяк не магла ім надыхацца. Узяла ў рукі, паднесла бліжэй да лямпы, каб лепш разгледзець, – і раптам… Куды падзелася ноч з яе неверагодна вялізнай поўняй, мая чырвоная піжама, кухня з часопісамі?..

      …Я гуляла з сынам у гаі непадалёк ад замкавай гары. Слёзы засцілалі мне вочы, калі я глядзела на яго светлую хударлявую фігурку. Яму яшчэ не споўнілася і чатырох, а ён – выліты бацька! Тыя ж вочы, тая ж ганарлівая пасадка галавы, тыя ж пластычныя і ў той жа час пругкія рухі (быццам недзе ўнутры яго знаходзілася сціснутая спружынка, але раз-пораз ёй дазвалялася імкліва распроствацца).

      Ён – гэта ўсё, што ў мяне засталося, дзеля чаго я жыла. Дакладней, спрабавала жыць пасля таго, як атрымала страшную вестку: князь мой, сонца маё, святло маіх дзён, загінуў пры абароне памежнай крэпасці. Я не вагаючыся выпіла б атруту, каб не сын. Але… Гэтая беленькая галоўка на тонкай, такой безабароннай шыі… Што з ім будзе? Ці паспее ён пасталець, каб заняць бацькаў пасад па праве нараджэння, перш чым знойдзецца «добразычлівец», які паспрабуе перайграць сітуацыю на сваю карысць і прапхнуцца да ўлады якім заўгодна коштам?

      Такіх «добразычліўцаў» – як бруду. Але яны не ведаюць, з кім ім давядзецца мець справу. Мой сын зойме бацькаў пасад, калі прыйдзе час, і да таго моманту ён дасягне дасканаласці ў пытаннях дзяржаўнага кіравання ды вайсковай справы.

      Слёзы зноў і зноў наварочваліся на вочы. Сын зрабіў сабе дзіду з прамога доўгага дубца і на кагосьці «паляваў». Галоўка яго з ільнянымі валасамі мільгала ў зеляніне. Паменшаная бацькава копія.

      Сын – найдаражэйшае, што ў мяне ёсць, але я не павінна яго любіць. Каб не звар’яцець, калі страчу і яго. Каб мець на той момант халодны розум і спакой у сэрцы ды зрабіць усё, што належыць у такіх выпадках. Я з самага пачатку ведала, што страчу і яго. Як і цябе, мой княжа. Твой лёс – і яго лёс. Але нават калі б я магла пазбегнуць гэтых пакут коштам іншага ўласнага лёсу, іншага жыцця, праведзенага ў манастырскіх мурах, дзе я ніколі цябе не сустрэла б, я нічога не стала б мяняць (чуеш, ні-чо-га!) дзеля хоць бы аднаго імгнення поўнай паглыбленасці ў цябе і паглынальнасці табою, поўнай еднасці з табою ва ўсім.

      А ў мяне такіх імгненняў было… аж сем гадоў бязмежнага шчасця! Я адчувала яго, майго князя, нейкім звышнатуральным чуццём, бачыла скрозь сцены, калі яму добра, калі кепска, ведала, пра што ён думае, калі яго вязуць параненым. Найсаладзейшая ж эйфарыя агортвала мяне тады, калі ён браў мае далоні і прыхінаў да свайго твару, удыхаючы скрозь іх паветра, а потым, ледзь дакранаючыся вуснамі, цалаваў мой шнар на правым запясці (след даўняга, яшчэ дзіцячага падзення з каня на камяні).

      Бог мой, пашлі мне які-небудзь востры фізічны боль, якую-небудзь хваробу, што заўгодна, каб толькі не адчуваць таго болю… …Я расплюшчыла вочы, калі нехта з усяе моцы тузаў мяне за руку.

      – Таська, што з табой? – голас мужа быў нязвыкла ўстрывожаны. – Гэта ты сваімі дыетамі сябе да непрытомнасці даводзіш, а як я СКАЧАТЬ