Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 15

СКАЧАТЬ ў цябе яшчэ такіх Юрыкаў будзе! А ўяві, каб ён цябе цяжарную кінуў!

      – То я была б не адна-а-а! – не сунімалася Нэля.

      – А я табе паваражу зараз! Дай руку! – нечаканая здагадка мільганула ў маёй галаве.

      Нават калі і не будзе на яе далоні лініі шлюбу, я ўсё адно скажу, што шлюб ёй гарантаваны звыш. Яна хоць бы зараз супакоіцца, а потым забудзецца.

      На пухленькай Нэльчынай далоньцы лініі шлюбу не было. А шансы на замужжа, як мне бачылася, у яе мізэрныя: жыццё ў правінцыі, адкуль уся моладзь імкецца з’ехаць, праца ў жаночым калектыве, да таго ж яна нічым, акрамя кніг, не цікавілася, амаль нікуды не выбіралася. Але я зрабіла ўсё магчымае, каб пераканаць яе ў адваротным. І гэта мне ўдалося. Яна паверыла мне. Пакідаючы прыбіральню, Нэлька больш не хлюпала, толькі прыпухлыя пачырванелыя вочы выдавалі яе ўнутраны стан. Мы з дзяўчатамі развіталіся і разышліся кожная ў свой бок.

      Пасля таго здарэння мінуў год. Я тым часам сама збіралася замуж.

      Вяселле планавалася праз паўгода, калі мой жаніх мусіў скончыць сваю навучальную ўстанову. Адносіны нашы былі роўныя, цёплыя, даверлівыя, без нейкіх шалёных жарсцяў. Я не сумнявалася, што такім будзе і сямейнае жыццё. На маёй далоні красавалася доўгая, глыбокая лінія шлюбу.

      Праўда, Эдзіку, майму нарачонаму, не падабалася мая праца з яе частымі камандзіроўкамі, але я думала звольніцца адразу пасля вяселля. Эдзік пераехаў у маю двухпакаёўку, і гэта было для мяне дарункам лёсу. Адразу ж стала адчувацца, што ў хаце з’явіўся гаспадар: адрамантаваў усе паломкі, давёў да ладу ўсе недаробкі, замяніў старыя вокны на шклопакеты, разгроб заўсёдны мой бардак і ператварыў кватэрку ў сапраўдны райскі куток. Мяне ж па вяртанні з чарговай камандзіроўкі заўсёды чакала гарачая кава ды смачная вячэра.

      Аднойчы раніцай, адчыніўшы дзверы, я была здзіўлена: на кухні за сталом побач з Эдзікам сядзела Нэлька. Яны пілі каву. Нэлька адразу кінулася да мяне абдымацца: не бачыліся ж год з лішкам. Яна яшчэ больш распаўнела, але выглядала шчаслівай.

      – Дзякуй богу, што ты вярнулася! Туся, даражэнькая, я па тваю дапамогу! Ты мне тады так добра ўсё наваражыла, і цяпер у мяне аж два жаніхі, толькі вось не ведаю, якога выбраць. Паваражы мне яшчэ раз, калі ласка!

      Тут я здзівілася яшчэ больш. Але ўзяла яе далонь, паглядзела. Малюнак яе ліній заставаўся без зменаў. Я сказала ёй некалькі агульных фраз, накшталт таго, што будзе дарога (яна ж паедзе пасля дадому), што дома чакае сюрпрыз (калі там котка акацілася – ці ж не сюрпрыз?), што спяшацца рабіць выбар не варта – час сам расставіць усе кропкі над «і». Пэўна, гэта можна было б сказаць каму заўгодна і не памыліцца, але яна знайшла тут нейкі асаблівы, адметны для яе адной сэнс, узрадавалася, па-дзіцячы непасрэдна пляснула ў ладкі, і, перш чым я паспела апамятацца, падзякавала за ўсё і пачала развітвацца. Эдзік памкнуўся яе праводзіць, але яна хуценька чмокнула яго ў шчаку, пасля – мяне, павіншавала з недалёкім вяселлем (куды ўжо была запрошана Эдзікам) і пабегла.

      Час сапраўды расставіў усе кропкі над «і». У той дзень, калі мы з Эдзікам збіраліся падпісваць запрашальнікі СКАЧАТЬ