Название: Чужая бацькаўшчына
Автор: Вячаслаў Адамчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Книги для детей: прочее
Серия: Школьная бібліятэка
isbn: 978-985-02-1143-9
isbn:
У хаце яшчэ ўсё не запальвалi лямпу. Цiш мяшалася з цемнатою. I толькi чуваць было, як некаторыя з дзявок пацiхеньку прасiлiся ў хлопца:
– Ах, божа, пусцi! Цi чуеш, пусцi…
А потым, лiпка прыстаўшы, ляснула рука, мусiць, па чужой.
– Каб ты не даждаў! – раптам закляла i падхапiлася з ложка дзеўка.
Але вось нехта шлупаўся ў сенях, вобмацкам шукаючы клямку, адчыняў дзверы i ставiў з прыходу вядро – поўнае, бо чуваць было, як глухавата дзынкнуў аб яго вочап.
– А чаму ж лямпу не запалiце? – спытаўся ў цемнаце i грукнуў, зачыняючы дзверы, стары Корсак. Ён ужо, мусiць, накармiў скацiну.
Аднекуль з кутка выйшла Хрысця. Напроцi акна было вiдаць, што ў яе раскалмацiлiся нiзка падрэзаныя валасы. Падступiўшыся, зняла лямпу i панесла пад акно – выцiраць закуранае шкло i падлiваць газу.
Зарыпелi ложкi – дзеўкi церабiлiся ў хлопцаў з рук.
Жмурачыся ад лямпы i кругом сябе абгладжваючы сукенкi, беглi да сваiх праснiц: брыдка ж прыйсцi дахаты з пустою шпуляю цi голым верацяном.
Iзноў пачыналi рыпець панажы ў калаўротках, фыркалi, ганяючы вецер, шпулi, мiгцелi колы, зноў круцiлiся, спадаючы да зямлi, верацёны, i белыя ад слiны i абшморганыя нiткай пальцы ўсё скублi i скублi, торгаючы, шары дым кудзелi.
Самым прыцемкам, разапрэлыя, з рагамi поту на шчоках, каля вушэй, у хату яшчэ ўвальвалiся дзецi – адразу цэлаю плоймаю. Цяжка саплi i аддыхвалiся, збiўшыся каля парога i хаваючыся адно за аднаго, каб не пазналi.
Але хто-небудзь з хлопцаў, болей зухаваты, спадцiшка расшпiльваў папругу, вышморгваючы яе з порткаў.
– А вас хто клiкаў? – пытаўся ён i складваў у дзве столкi папругу.
Учуўшы, як дзынкае спронжка, дзецi хлынулi назад, у сенi, i, зачапiўшыся за парог, пападалi адно на аднаго – i тут ужо па iхнiх спiнах, як па мяшках з мякiнаю, вухкала папруга.
Падхапiўшыся i не зачынiўшы дзвярэй, дзецi ўцякалi на двор i адтуль, ужо зманваючыся, рагаталi. Толькi той, па кiм сцебанула, быдта гарачым жалезам апякла шыю, папруга, адышоўшыся ўбок, мацаў балячае месца i цiха, каб нiхто не чуў, плакаў.
А давольны кавалер стаяў на парозе, падпяразваў, падтрасаючы, порткi i яшчэ страшыў, мусiць, каб чулi дзяўчаты:
– Я це пакажу!
Дзяўчаты, сцiшыўшыся, маўчалi, пэўна думаючы, што i сам ён не надта далёка адышоўся ад такiх, бо цi даўно на вечарынках сыпаў на падлогу бубкi з палыну: калi iх разатруць, расшаруюць, гуляючы, – у хаце аж не дыхнуць ад гаркаты, як ад атруты.
А тая з дзявок, што надоечы, мусiць, сварылася з iм, раптам крыкнула, не ўтрываўшы:
– Хату зачыняй!
Па нагах з сяней цягнула холадам.
– Пачакай, хай порткi падцягне, а то звалiлiся, пэўна, – азваўся нехта з хлопцаў з-за белае высокае плiты.
– I праўда духата, учадзець можна, – агрызнуўся зухаваты, але дзверы зачынiў.
– Гы-гы-гы, – зарагатаў нехта i раптам змоўк – вiдаць, закрыў рот рукою.
За СКАЧАТЬ