Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык страница 5

СКАЧАТЬ ды ў вочы ўжо сказаў: «Маладзiчка, я вам не памагу, у вас нэрвы… Шукайце бабку».

      За тыдзень Алеся зблажэла i ссохла, як тая жаба. Нават ад памяцi пачала адыходзiць. Асталася раз адна ў хаце – i падалося ёй, што скрыпнулi дзверы. Азiрнулася – адно ж каля парога нябожчыца мацi стаiць: у шэрым, яшчэ пасажным, бурносе i ў хустцы-канаплянцы. Алеся аж утрупянела. Скоранька перахрысцiлася – i мацi прапала, там толькi нейкая яснасць асталася.

      Бацька апытаў недзе далёка, аж пад Наваградкам, знахарку, завёз да яе Алесю. Тая загаварыла на хлеб, сказаўшы есцi яго, як усходзiць i заходзiць сонца. Тры днi. Алеся з’ела астатнi раз той хлеб, i з вачэй ссунулася каламутнасць, пасвятлеў свет, нiбы туман разышоўся. Але ў галаве астаўся гуд i звiнела ў вушах, як званы званiлi.

      Акрыяла Алеся не скора, толькi праз год. Чужая кабета, з якою разгаварылася, iдучы з кiрмашу з мястэчка, куды насiла прадаваць, збiўшы, фунт масла, сказала ёй:

      – Вы ўжо, дзеткi, не гневайцеся на мяне, але я скажу праўду. Дзiця вам трэба мецека. I хвароба пройдзе, i паздаравееце вы. Без мужчыны ссохнеш…

      Пасля гэтага Алеся цiхенька, нiкому не кажучы, пачала прыглядацца да чужых мужчын. I адзiн з iх, Бронiк Лiтавар, падкi да дзевак, як счуў – прывалокся п’яны сярод ночы, стукаў у акно. Алеся чула, але нi ганяць яго, нi адчыняць яму не пайшла. Свякроў, перапалохаўшыся гэтага стуку, пачала гукаць да Алесi. Але як жа ж ты адчынiш пры старой? Ды цi добра гэта – мець без мужыка дзiця? Яно ж будзе лiчыцца чужым у гэтай хаце.

      Нямая, ведама глухая, грала носам на ўсю хату, нiчога не чуючы. Алеся, не аказваючыся, таксама знарок захрапла. Лiтавар мацюкнуўся на старую i адышоўся ад акна – за iм усё ўлягала, заходзячыся ад брэху, заядлая сучачка.

      Але Лiтавар не адступiўся, пачаў чапiцца i цвярозы. Ужо гэтай восенню, калi яна пайшла за рэчку ў алешнiк, каб награбцi лiсця, ён, як знарок ведаючы, дзе яна павернецца, падцiкаваў яе там. Нiбы смехам, нiбы ў жарт, пхнуў яе на зямлю разам з гэтай вялiкаю ад сухога лiсця радзюжкаю на плячах. Яна аж самлела, падумаўшы, што можа i адолее. Скоранька выкруцiлася з тае радзюжкi i што было моцы штурхнула яму граблiшчам у грудзi.

      – Ну, пачакай, яцi тваю!.. – крыкнуў ён, спатыкаючыся на купешку i ловячы на ляту сваю шапку.

      Яна, выракшыся таго лiсця i старое радзюжкi, пусцiлася што ўжо было сiлы дадому. Свякроў потым усё шукала тую радзюжку i, не перасцiхаючы, кляла.

      Цяпер у хаце быў Iмполь. Алеся, не саромеючыся, пачала прыглядацца да яго.

      III

      Разбудзiлi ўсiх куры – якраз у першы i самы моцны сон.

      Пад печчу жаласна цвiркнуў, а потым, просячыся, заверашчаў, нiбы яго паклалi на калодку, малады певень. I, лопаючы крыллямi i б’ючыся ў глухой цемнаце, з перапуду закудахкалi ўсе куры. Надоечы з курнiка ў хату iх пусцiла старая Мондрыха, каб начавалi ў цяпле, – мо пасля каляд пачнуць нясцiся.

      Першаю, падхапiўшыся ад сну, яна i счула iхнi крык.

      – Алеся, ты спiш? Алеся! – гукнула старая, ссоўваючыся з печы i папоцемку шукаючы нагою лаву, СКАЧАТЬ