Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык страница 8

СКАЧАТЬ што ж, пакуль цэп, датуль хлеб, – стары малацьбiт, нiбы нехаця i паволi, толькi патрапляючы Iмполю ў такт, раскручваў цяжкi грабовы бiч.

      Бэрсаючы i падкiдаючы салому, высока ўгору адзiн за адным паднiмалiся вагкiя бiчы i, перакручваючыся там, з гакам прыставалi да трапятлiвых снапоў. Па дошках пярыла секлi мiгатлiвыя зярняты, уздрыгвалi i шапацелi, як жывыя, кароткiя аўсяныя снапы.

      Стары малацьбiт скiнуў з галавы аб’еханую на вочы авечую шапку i, паблiскваючы мокрай лысiнай, зноў з крэхтам замахаў цэпам, трапляючы Iмполю ў такт. Ад натугi ў яго ўпiраўся ў левую шчаку язык – на ёй расла i цвярдзела вялiкая гула.

      З гумна ляцеў расцяжны гупат, аддаваўся за чужымi будынкамi. Здаецца, малацiлi ў iншым гумне.

      Тугою радзюжкаю за вугламi бухаў вецер, iрваў цяжкi водгалас цапоў. Чапляючыся за чорныя каўпакi стрэх, з сiверу паўзлi нiзкiя жаўтлявыя, як зляжалая сiвая воўна, снегавыя хмары. Пры зямлi бэрсалася глыбокая цемната. У Верасаве нiдзе не было агню, толькi ў Мондрых дрыжалi жоўтыя вокны – у хаце, з падкручаным кнотам, гарэла лямпа. Падсунуўшыся блiжэй да яе, на цяжкай праснiцы сядзела нямая, наслiньваючы каля нiткi кудзелю, скубла зубамi кастрыцу i пстрыкала яшчэ голым i лёгкiм верацяном. Потым, паставiўшы яго на прыпол, накручвала напрадзеную нiтку.

      Вярнуўшыся з гумна, Алеся засцiлала свой ложак, накрываючы яго новаю, нядаўна вытканаю ў рознакаляровыя бабы, ад якiх аж стракацела ў вачах, радзюжкаю i думала пра Iмполя, думала, што i дзецi пойдуць ад яго гэткiя харошыя, як ён сам, – чорныя, кучаравыя, з сiнiмi вачмi, як былi дзецi ў дварчанскае краўчыхi, да якое яна, Алеся, яшчэ дзеўкаю насiла шыць сукенку.

      IV

      Сяло збiралася ў Корсакаў. Збiралiся ўжо не адзiн год: спярша, як дома была Алеся, а потым, калi яна выйшла замуж, падняўся Мiця, цi Змiтрык, як казалi на яго ў вёсцы, – i хата ў Корсакаў па-ранейшаму не зачынялася нi ў святнi, нi ў буднi дзень.

      Ранiцаю, укiнуўшы на дзень скацiне i не чакаючы, покуль зварыцца снеданне, яшчэ нашча, прыходзiў хто-небудзь з мужчын. Прыходзiў паслухаць, што робiцца на свеце, – Мiця выпiсваў газеты, найбольш усё беларускiя, з Вiльнi.

      Iншы селявiк прыходзiў так сабе, абы пагаварыць, бо дома ўсё змалочана, астаўся хiба толькi лубiн, што ляжыць пад застрэшкам цi ў палувенцы, лускаючы перасохлымi струкамi, але з iм пачакаецца да вясны, а цяпер няма чаго рабiць, як пасядзець на сяле. I ён прыходзiў да Корсакаў. Не расшпiльваючы кажуха, не скiдаючы шапкi, садзiўся на парозе i гаварыў то да Мiцi, што мянцiў аб вузкую папругу брытву, падвярнуўшы ў рубашцы каўнер i расшпiлiўшы грудзiну, – збiраўся галiцца, то да маладое гаспадынi, што стаяла каля печы, падважвала вiлачнiкам чыгуны, i ў яе на твары, на грудзях, на голых да локцяў i пруткiх руках трапяталася чырвань ад агню. Гэта была тая самая прысадзiстая дзеўка, што некаторага дня прыбягала да Алесi пазычыць газы. Прыходзiлася яна Алесi i Мiцю стрыечнаю сястрою, i звалi яе Хрысця. Узялася яна тут у Верасаве яшчэ з жнiва: падмеўся яе гадаваць цi то ўзяў за наймiчку стары Улас Корсак: у яго сястры, што была замужам за дваццаць вёрст адсюль, памёр мужык, а ў хаце тры дачкi, адна пад адну, – сястра i аддала меншую з iх, Хрысцю. Корсак дакляраваў, што адпiша гектар.

      Аўдавеў СКАЧАТЬ