Название: Чужая бацькаўшчына
Автор: Вячаслаў Адамчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Книги для детей: прочее
Серия: Школьная бібліятэка
isbn: 978-985-02-1143-9
isbn:
– Ну, Чад, я табе не дарую!
Лiтавар яшчэ пастаяў, паглядзеў, як боўтаецца каля берага Кот, хватаецца недзе за карэннi, каб вылезцi, i пабег даганяць Хрысцю.
Бязмен застаўся ў Лiтавара, па яго нiхто не прыходзiў. З таго разу Каты не паказвалiся ў Верасаве, можа, знарок, а можа – не. Сёння яны былi ўдвух i прыйшлi не так сабе, бо старшы з iх, Сяргей, схаваўшыся за праснiцу, каб не было вiдаць Лiтавару, маргаў Жэнiку белым выцвiлым брывом: «Не бойся, калi што».
– I праўда, нешта галава разбалелася, – падняў шапку Жэнiк Рэпка, падгладжваючы пад яе рассыпаныя на два рады валасы.
– Можа, у с… лягчэй!.. – не стрываў ужо стары Корсак, высунуўшы з-за плiты лысую да вушэй – толькi на патылiцы чорны вянок – галаву. Ён сядзеў на лаве, каля нiзкае, з выцертым ужо мелам, печы, трымаючы валёнак – падшываў сырамятным, недзе са старых чаравiкаў, лапiкам стаптаную ўжо да дзiркi пяту.
Каты пераглянулiся: старэйшы з iх, што сядзеў каля акна ў шарачковым з закручанымi кляпамi пiнжаку, матнуў галавою:
– Хадзем.
– А нiхто i не просiць, каб ты тут сядзеў. Iдзi, свет адчынены, – Корсак ссунуўся з лавы, трымаючы высмалены, з жоўтай плямай на галянiшчы, валёнак – на дратве целяпалася i блiскала тоўстая iголка.
Каты пасунулiся з хаты, прыгрукнуўшы за сабою дзвярмi, аж у лямпе падскочыў жоўты язычок агню.
– Баба з воза – каню лягчэй, – сказаў Корсак, калi ў сенях аб кручок дзынкнула клямка.
Сяло маўчала – усе ведалi, што стары Корсак процi, каб нехта з Катоў сватаўся да Хрысцi. Каты ў Верасаве павагi не мелi. На iх, як на людзей, не зважалi яшчэ здаўна. Каты былi бедныя, казалi, што яшчэ за паншчынаю ў iхняга прадзеда, бо ленаваўся рабiць, пан адабраў палавiну надзелу. Цяпер у Катоў асталася шастуха – шостая частка валокi, па цяперашнiх мерах – тры гектары з нечым, ды i тая не зямля, адна камянiца. А на голага сабакi брэшуць. I калi ў Верасаве была якая пакража – падазрэнне падала заўсёды на Катоў. А за руку, як кажуць, злавiлi таго самага iхняга прадзеда – ён у Мондрых, некалi першых на ўсё Верасава багатыроў, краў са свiрна, з глыбокiх засекаў, збожжа, пракруцiўшы свярдзёлкам у сцяне дзiркi.
Паздзекавацца ды пасмяяцца з Катоў у Верасаве любiў кожны. Яны ж, людзi i пунтовыя i заядлыя, помсцiлi па-свойму. Iхнi бацька, Рэпка Адам, астаўшыся пры паляках солтысам, пачаў удаваць людзей: палякi тады пабралi ў вёсцы коней i збiлi да паўсмерцi Корсака – ён схаваў жарабiцу, перагарадзiўшы хлеў яшчэ адной глухою сцяною. За гэта Катам ужо дараваць не маглi.
– У, Катэ, у, кашэчнiкi! – стары Корсак заварушыўся каля печы, СКАЧАТЬ