Название: Чужая бацькаўшчына
Автор: Вячаслаў Адамчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Книги для детей: прочее
Серия: Школьная бібліятэка
isbn: 978-985-02-1143-9
isbn:
– Ён, шашок! – счакаўшы, азваўся стары, сунучыся назад з-пад печы i ўстаючы на каленi. – Нару зрабiў. Сядзiць там i не аддае кураня. Я сабе цягну, а ён сабе. Во, ледзьве адабраў…
Стары выпусцiў чырвонага з караткаватым хвастом пеўня. Накульгваючы на адну нагу i звесiўшы крыло, певень забегаў па хаце, не ведаючы з перапуду, дзе дзецца, зашыўся мiж вялiкiх чыгуноў.
Загукаўшы здушаным, цяжкiм, як у сне, голасам, нямая схапiлася з палка, падскочыла да пеўня, падняла яго на рукi, абсыпаючы раскалмачанымi валасамi, прытулiла да шчакi.
– Анучу якую дайце, нару заткну, – сказаў стары, усё стоячы на каленях. – I сам вытруся. Во як вывадзгаўся, каб на цябе нарат! – Ён пакруцiў рукаво, гледзячы на запэцканы локаць.
– А дзе ж яе знайсцi? – старая круцiлася каля печы, недабачваючы ўпоцемку, абмацвала лаўку.
Малацьбiт падняў лямпу – жоўтая яснасць аблiла хату.
– За комiнам гляньце, – надзеўшы на голаў спаднiцу i высоўваючы з яе рукi, крыкнула маладзiца. Сарочка на ёй паднялася яшчэ вышай.
Iмполь, косячы вокам, як злодзей, глядзеў на маладзiцу, чуў брыдкавасць, што яго цягне, як магнэсам, зiрнуць на гэтыя незнарок заголеныя гладкiя ногi, па якiх трапятлiвымi сполахамi бегаў нiзкi агонь лямпы – стары iзноў лез пад печ, затыкаць шашковую нару.
Яе як укалоў гэты востры зiрк – яна борзда абцягнула нiжай спаднiцу, падкручваючы яе на клубах, няўзнак азiралася туды, на разасланую сярод хаты салому.
Гэты шашок i выбiў усiх са сну – спаць ужо не клалiся. Нямая пагукала да пеўня, носячы яго на руцэ i паказваючы ўсiм на аблiтае цемнаватаю кроўю, мусiць, перакусанае, крыло, упхнула яго за драбiнкi пад печ. Паставiўшы на лаву праснiцу, узялася за прадзiва – пстрыкала яшчэ голым, лёгкiм верацяном, што не хацела круцiцца.
Старая выкiдала з печы цёплыя, што пахлi ўжо гаркаватаю карою, алехавыя ружаватыя дровы, азiралася на дзверы, за якiмi драпалася i вiшчала ўпушчаная некiм ноччу ў сенцы трапяткая сучачка. Гаварыла да яе:
– Во якая ты, сядзiш там, а шашка не дапiльнавала.
– А дзе яна дапiльнуе, калi ён, няхай яго нарат, недзе са стопкi нару пратачыў, – сказаў стары, нагнуўшыся над цэбрам i фыркаючы ад вады, што сцякала ў яго з броваў i носа.
Пачырванелы ўжо ад пруткага палатнянага ручнiка, прыгладзiў абедзвюма рукамi свой натапыраны сiвы чубок i гукнуў на Iмполя, што яшчэ ляжаў на разасланым сярод хаты кулi саломы, цiкуючы блiшчастымi ад сну вачмi, дзе паварочвалася Алеся, як цiкуе, стаiўшыся, за пташкаю кот.
– Уставай, Iмполь, добрыя гаспадары, не тыльма што, даўно намалацiлiся.
Iмполь скоранька падхапiўся i, свецячы праз раз’еханыя ў споднiках дзiркi ружаватымi каленьмi, стаў нацягваць порткi, блытаўся са спеху ў калошах.
– Другая толькi гадзiна, цi не рана яшчэ? – заступiлася за Iмполя маладзiца, але сцягнуўшы з раз’еханае саломы радзюжкi, пачала скручваць яе ў адзiн вялiкi куль. Ад перацёртае, мусiць, леташняе, саломы паднiмаўся СКАЧАТЬ