Название: Чужая бацькаўшчына
Автор: Вячаслаў Адамчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Книги для детей: прочее
Серия: Школьная бібліятэка
isbn: 978-985-02-1143-9
isbn:
– Чаму ж не, толькi пазычылi некаму… I каму ж гэта? – разагнулася маладзiца i абкруцiла кругом шыi рог раз’еханай хусткi. – Цяперашнiм светам вока не спускай, а то гаспадарку i распазычыш.
– Яно можа i так, – сказаў стары малацьбiт, перавязваючы ў цэпе расслабленае вушка. – Не тая, кажуць, гаспадыня, што збярэ гаспадарку, а тая, што ўдзержыць.
– А дзе ж тут яе ўдзержыш? Пры гаспадарцы трэба спрыт i сiла, а тут сабралiся тры бабы, па-бабску ўсё i робiм.
– Яно ж i вiдно, – зняў з цвiка другi, з расколатым бiчом, цэп i абярнуўся да Iмполя стары малацьбiт. – Бiчы нам трэба было б памяняць, а то якая гэта будзе работа.
– А дзе ж ты iх возьмеш? Хiба гэтыя якiм дротам перавязаць, – Iмполь папробаваў ногцем нож i крутнуў за ручку кола – на абслiзганыя дошкi, на жытнiя снапы ў старане востра пырснула жоўтая сечка.
– Бiчы ёсць, – вымеўшы з гумна смецце, маладзiца кiнула ў куток сухi бярозавы венiк. – Мой нябожчык як палажыў iх сушыць, то i цяперака ляжаць за комiнам на печы.
– Трэба будзе зрабiць, – сказаў стары, першым выходзячы з гумна i трымаючы абедзвюма рукамi пад пахаю цапы.
Маладзiца стаяла каля дзвярэй, чакала, калi выйдзе Iмполь.
– Дзякуй, Iмполька, – сказала яна, гледзячы яму ў твар.
– Няма за што, – пацiснуў ён плячом, убачыўшы ў яе на верхняй губе малюсенькую карычневатую бародаўку.
– Як жа ж няма за што? – адвярнулася яна ад яго вострага позiрку i пачала зачыняць дзверы. – Мужчын усё прасiла, ажно брыдка ўжо.
– Алеся, ты тут? – крычала з-пад хаты маладым голасам прысадзiстая дзеўка ў малiнавай вязанай хустцы.
– Го, тут! – адгукнулася гаспадыня, высоўваючыся з-за Iмполевых плячэй.
– Газы пазыч.
– А цi ёсць там у самiх?
– Калi захочаш сабаку выцяць, то кiй знойдзеш, – засмяялася дзеўка, уцiкоўваючыся ў Iмполя.
Заходзячы следам за старым малацьбiтом у сенi, Iмполь чуў, як зашапталiся, астаўшыся трохi з-заду, дзеўка з гаспадыняю, i дагадаўся, што гэта пра яго.
II
Ужо трэцi год, як Алеся асталася ўдавою. Алесiн чалавек, Радзiвон Мондры, секучы дровы, абсек сабе калена: нагу спярша падцягнула, потым, калi ён выцяўся балячым месцам аб вось у калёсах, яна развярэдзiлася i болей ужо не гаiлася. З гэтае нагi, памучыўшыся яшчэ зiму, ужо не ўстаючы з ложка, Радзiвон i памёр.
Неяк i не шкадавала яго Алеся. Iшла замуж не любiўшы – спадзявалася, што звыкнецца, а звыкнуцца не магла. Здаецца, валасы на сабе рвала б: столькi хлопцаў у сватах было, а яна ўсё перабiрала – то малы, то брыдкi, то «рускае веры» (Алеся была каталiчкаю), покуль не заседзелася ў дзеўках i не сталi сватацца ўдаўцы. А за аднаго з iх, кульгавага Лабара з мястэчка, што дачок меў ледзьве не Алесiных равеснiц, бацька нават стаў выпраўляць замуж. Тады якраз засватаўся Радзiвон Мондры. Якi там СКАЧАТЬ