Название: Чужая бацькаўшчына
Автор: Вячаслаў Адамчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Книги для детей: прочее
Серия: Школьная бібліятэка
isbn: 978-985-02-1143-9
isbn:
Пад страхою шастаў, iрваў салому вецер.
Маладзiца, здрыгануўшыся ад сырога, што аж браў за сэрца, холаду, вярнулася ў хату. Наспех надзела сачык, накiнула на сябе вялiкую суконную хустку i зноў выскачыла ў сенi, навобмацак знайшла дзверы ў стопку – доўга шукала той стары кажух, пад якiм вiсела схаваная ад пiльнага i скупога вока свекрывi торбачка з акрайцам хлеба i доўгенькiм бруском сала.
Учора звечара, прыйшоўшы ў стопку да кубельца ўзяць сала, каб прыскварыць булён, яна няўзнак яшчэ адрэзала ад жоўценькага, выхаванага ад леташнiх каляд i высушанага пад страхою на гарышчы апольца доўгенькi брусок. I, каб не агледзела свякроў, схавала ў торбачку пад кажух. Нават сабе не хацела прызнацца, што рабiла ўсё дзеля маладога малацьбiта. Баялася, каб нехта ведаў, што спадабала яго нават з таго моманту, калi ён увайшоў у хату. Высокi, плячысты, i вочы цёмныя, лiловыя, як у барана. I сам падобны да барана – сваёю чарнатою, трохi гарбаценькiм носам i густым, што, мусiць, не прытопчаш, кучаравым чубком. I ўжо не ведала, як угадзiць яму, i саромелася, што ўсе ведаюць цi здагадваюцца пра гэта.
Алеся асцярожненька, каб не нарабiць груку, зачынiла стопку, але, iдучы на глыбокую, як вада, зеленаватую яснасць адчыненых дзвярэй, спатыкнулася на пусты саган.
– Што там? – адсланiўшы цемнату, з хаты ў сенi вызiрнула старая Мондрыха.
– Грэбень во згубiла. – Алеся прыняла з-пад ног i прыставiла да сцяны пусты саган.
– Знойдзеш там упоцемку, – старая ўжо насцеж адчынiла дзверы.
– Во, знайшла, – змахлявала Алеся, адступаючыся ўпоцемак i ўсё хаваючы за спiну торбачку з салам.
Старая Мондрыха, як чуючы што падазронае, паўзiралася на Алесю i зноў зарыпела дзвярмi, забiраючы з сяней жоўценькую яснасць ад далёкае лямпы. Глыбокай вадою Алесю абняў халодны поцемак ночы. Яна, як сляпая, памаленьку спусцiлася з ганка. Мокрай зямлёю, сапрэлым лiсцем пахла глухая ноч. За душу браў холад, што скора зiма. Захлынаючыся ад ветру, Алеся пайшла да гумна. У прычыненых дзвярах свяцiлiся шчылiны. Стаiўшы дух, прыпынiлася каля iх, услухалася, што робяць у гумне мужчыны. Там быў чуваць голас старога малацьбiта:
– Авёс скiдай, – крычаў Iмполю стары малацьбiт. – З аўса пачнём, а то ж яго любяць мышы. Дый на кiсель трэба ж змалацiць…
Алеся зашкрабла за папярочную лiштву, цягнучы да сябе з сярэдзiны прычыненыя дзверы.
– Хто там? – па току зашоргалi ногi, i з прабоя скiнуўся, забрашчаўшы, жалезны крук. I далей вецер сам ужо турзануў i панёс да сцяны дзверы – у гумне завiўся вiхор, выкруцiў з кутка з-пад сячкарнi i растрос па чыстым, падмеценым таку жоўтую сечку. У павешаным на шуле лiхтары радаснай матылькай затрапятаўся жоўты агоньчык.
– Скарэй зачыняйце, а то й страху сарве, – да Алесi падбег i памог зачынiць дзверы стары малацьбiт.
– Дзе вы бачылi, гэдакi вятрыска, – ускочыўшы ў гумно i азiраючыся на Iмполя, засаромелася Алеся.
Ён СКАЧАТЬ