Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 46

СКАЧАТЬ айцы Рыгоры, ягоным спаведніку, благаабразным даўгавалосым прыемным барытоне з жывымі праніклівымі вачыма, ліберале ў лепшым сэнсе гэтага слова, асабліва пасьля манастыра, яму падабалася заўсёды вінаватая ўсьмешка; падкрэсьлены зварот на “Вы” (“Вырашайце самі, Ян”), глыбокі ўздых, калі Ян зноў і зноў распавядаў яму пра свой блуд (“Ян… ну ўсё-такі гэта ня самы страшны грэх… хаця лепей і для вас, і для іх будзе, калі Вы… прымеце рашэньне устрымлівацца… ну хоць на нейкі час”); кнігі, якія ён употай, з-пад расы перадаваў яму ў нішы за вялікім крыжам – Бярдзяева, Фларэнскага, Рэнана, Тэяра дэ Шардэна; дабраславеньне, якім ён пасьля споведзі паветрана кранаў кончыкам пальцаў ягоную галаву, і вушы лашчыла ледзь чутнае: “і сына…”

      Але…

      Гэта свабода? Так, ты ў свае дваццаць адзін вольны рабіць, што хочаш, табе ёмка ў царкве, табе ня хочацца ў запляваны пад’езд і ноч, напружаную да звону ў вушах, у кватэры, але – ці гэта воля тваёй мроі? Чаму тады ты зьнемагаеш, ня можаш справіцца зь вірамі юру; чаму ўгробіў музычную адукацыю, чаму ты за апошнія гады ані на цалю ня зрушыў сьвет… Ды ё-маё, Яне, які сьвет, на’т сябе самога; чаму ты бязвольна, з высокімі нотамі тэнара сплываеш у агульнай плыні – ужо аднерасьціўся, ласось, ці што?..

      Так, для дзяўчат з хора ён Нэа, ён эльф, дзеля якога яны прыхарошваюцца і якога немагчыма ўявіць за чысткай зубоў або з крахценьнем на ўнітазе. Але хіба гэта воля?

      А насамрэч – усё зьнясіленьне ў грэху, млявасьць, саладжавая млявасьць і абыякавасьць да жыцьця. Мая прэлесьць. І калі ўжо сьвет пачынае шыпець і пускаць пузыры перад апошнім кіпеньнем, калі вушы скручвае ў трубачку рэха анёлавай трубы – дык ці бацька яму вечна вінаваты айцец Рыгор?

      Тонкі трэск сьвечак. Так. Так. Пясок на міг засіпіць ад гарачага воску.

      Госпадзе, Ісусе Хрысьце, ці ісьці мне за гэтым Ільвом? Ці той гэта леў, які рыкае й шукае каго паглынуць, ці стары добры Аслан з “Кронікаў Нарніі”, ці наогул гэта Ты – Леў з калена Давідава?

      У прытворы рухам і рэхам пачаў нарастаць рокат.

      Шосты анёл затрубіў, і раздаўся голас ад чатырох рагоў ахвярніка… А мо гэта проста кішэчнік вадаправодаў, каналізацыяў, трубаў гарачай вады – у кватэры раптам вуркоча, як сабака, якому наступілі на хвост, а ў гулкім храме рыкае апакаліптычным драконам?

      Госпадзе… Можа, ён праслухаў?

      Ад глыбокага звону Ратушы на Плошчы Волі ягонае сэрца адчайна ўдарыла ў грудную клетку – раз, другі, трэці…

      Сем.

      Леў, агромністы Леў шумна пераступіў з нагі на нагу. Ну, нарэшце. Ян роспачна заплюшчыў вочы: пачуць!..

      Труба. Усё проста. Гэта ўсё-такі тррруба, Ян!

      Далёкая, трывожная. Скразны духавы інструмант Адкрыцьця Яна Багаслова. Такое ўражаньне, што ў дзьвярных шарнірах Сабора са скрогатам павярнуліся суглобы эры вялікага смутку.

      Нехта ўвайшоў. У адказ пад нагамі затрымцеў каменны дол горада. Напяты, бы барабанная перапонка. Сасьпелы, каб аддаваць мёртвых. І ўварваўся ў распахнутыя СКАЧАТЬ