Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 80

СКАЧАТЬ я да іх не належу, – засмяяўся Галіцын. – Яшчэ пацярплю. Але ты пра каго?

      Дзяк не назваў імён. Памаўчаў і як бы перакінуўся на іншае.

      – Нечаканасць здарылася, – пачаў ён, прысеўшы на княскае запрашэнне. – Меў з Ільвом Іванавічам асабістую размову і трэба вам, святлейшы, ведаць, не зусім звычайную, гледзячы на маю пасаду ў пасольстве.

      – Можа, каб табе два разы тое самае не пераказваць, пойдзем да Філарэта? – перапыніў Галіцын, здагадваючыся пра што мова. – Мы свецкія, ён святар. Разам разгледзім.

      Пасля кароткай нарады мітрапаліт вырашыў сабраць усіх паслоў дзеля грунтоўнага высвятлення пазіцый. Не спадзяваўся вярнуць на сумленнае служэнне згоднікаў, але патрабаваў яснасці, на каго можа разлічваць. Як старэйшы і галава над пасольскімі царкоўнікамі сам павёў рэй.

      – Няма вам майго бласлаўлення ехаць на Маскву, кідаючы даручаную справу, – з дакорам прамовіў да паслухмяных каралеўскай волі.

      Тыя маўчалі. Ці то не дамовіліся, як будуць адбівацца, ці лічылі непатрэбным пярэчыць. Ведалі пройды, што верныя земскай справе нічым ім не зашкодзяць. Усё ж Сукін не вытрымаў.

      – Кароль жа нас выпраўляе. Не сваім одумам едзем. Граматы ягоныя павязем, – ён хітра прыжмурыўся на Філарэта. – Як жа не паслухаць? – А таго памысліць не даеш сабе клопату, што кароль яшчэ не гасудар наш? І дасць Бог ім не стане! – злосна выгукнуў нязломны Таміла. – Жыгімонт спадзяецца дзеля паслаблення земскай стойкасці вашым прыкладам зламаць нязгодных з ягонымі патрабаваннямі.

      – Дзе гэта бачана, каб нехта загадваў чужым паслам? – тон Філарэта быў не так востры як дакорлівы. – І паслы з ахвотаю падпарадкоўваюцца чужой волі! – Адпушчаны мы былі з саборнага храма Прачыстай Багародзіцы, проста ад цудатворнага яе абраза! Памысліце вы, аслабеўшыя ў веры, успомніце пра Бога і свае душы! – узвысіў ён голас. – Хіба ж можна забыцца, што наказ нам далі патрыярх і сабор, баяры і ўсе людзі Маскоўскага гасударства? Збойцеся ж Госпада і Яго праведнага Суда і не занядбайце гасударскай, земскай справы!

      Але мяркуючы па набурмушоных тварах, вінаватыя хутчэй цешыліся, што першымі выказалі каралю сваю адданасць і замацавалі яе прысягай. Рурыкавіч Філарэт іх ушчувае, бо мае спадзяванні на сына, а ў іх свае разлікі і надзеі.

      – Але ж справа як бы даходзіць да скутку, – нясмела прамовіў Сыдаўной, азіраючыся на аднадумцаў за падтрымкай. – Дзень—два і здаецца, будзе завершана?

      – Па сапраўднаму перамовы з каралём яшчэ і не пачыналіся, – сярдзіта запярэчыў Галіцын і зачапіў не менш балючую справу. – Што там у каралеўскіх граматах на Маскву, не ведаю, але везці ваяводу Шэіну лісты наконт здачы крэпасці, гэта чыстая здрада. І да айца Аўраамія вазьму на сябе смеласць папроку. Мы тут не дзеля таго, каб пра набыткі ды прывілеі для асобнай абіцелі ці вотчыны дбаць. Першы нам наказ – зрабіць усё магчымае, каб кроў хрысціянская на Масковіі ліцца перастала, каб на веру праваслаўную чужацкі меч не замахваўся.

      Устрымаўся СКАЧАТЬ