Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 75

СКАЧАТЬ Прыбытковы гандаль, altissima fruimur pace, карыстаемся дасканалым мірам на ўсходзе. А рэлігійная апантанасць ніколі не была маткай дыпламатычных поспехаў… Гетман разумеў, што Сапега нагадвае пра традыцыйную талерантнасць ліцьвінскай шляхты, чаго так не хапае каралеўскай пары і яе атачэнню. Пераважная большасць з іх чужыя на глебе Рэчы Паспалітай. Калі не па крыві, то выхаваннем і духам.

      – Згодзен з панам канцлерам, – прамовіў Жулкеўскі,– і хвалююся… Адчуваю, што неўзабаве лёс гэтага дакумента апынецца in summo рericulo, ў найвялікшай небяспецы. Пан несумненна ведае, якія настаўленні дасылаліся мне на Маскву.

      Сапега азваўся глыбокім уздыхам поўным невыказанага спачування. Абодва былі амаль пэўныя краху сваіх надзей, шмат у чым стычных.

      – Так, cusus particularis, выпадак асаблівы. Таму хачу запэўніць, якой бы ні падалася яснепану мая прамова, ад гэтага моманту вы хвалюецеся не самотна, – пранікнёна запэўніў канцлер, падаючы руку Жулкеўскаму.

      – Ведаю, пан канцлер ужыў усе свае здольнасці, каб пераканаць караля ў слушнасці маіх дзеянняў і найхутчэй выслаць каралевіча да Масквы. Што ж калі верх узялі іншыя сілы, – гетман з удзячнасцю паціснуў руку Сапегі.

      …Прамова лілася няспынным струменем. Гетман слухаў яе з неакрэсленымі пачуццямі. Лашчылі вуха тырады, дзе яго параўноўвалі з антычнымі ваярамі. Казытала самалюбства, што ад імя караля выказваўся не абы хто, а магутны канкурэнт на палітычнай ніве, вялікі канцлер літоўскі Леў Сапега.

      Ужо адно тое, што менавіта яму, значнейшаму з наяўных урадоўцаў, Жыгімонт ІІІ даручыў прамаўляць ад свайго імя, было вызначэннем. І вялікі канцлер не схібіў у паданні дасягнутага яснавяльможным панам Жулкеўскім як на ваярскай, так і на палітычнай ніве. Лепш не падкрэсліў бы сваіх заслуг і сам гетман.

      Але па ранейшаму не адступаў непакой, што пасяліўся ў душы праз пару дзён пасля падпісання дамовы, калі чарговы каралеўскі пасланец прыляцеў з непрыймальнымі для маскавітаў патрабаваннямі. І па дарозе гетмана то кідала ў спадзяванне на радасць караля, то думалася пра нясціслае выкананне яго патрабаванняў.

      І вось кароль слухаў з непранікнёным выразам, анічым не выказваючы свайго стаўлення да таго, што гучыць з вуснаў вялікага канцлера. Час ад часу кідаў позірк з—пад цяжкіх павекаў. Ад прыгожых карункавых брыжаў шведскага ўзору па далікатныя рукі на разьбёных парэнчах крэсла гетману бачыўся чалавек, які нават у сне памятае, што ён манарх і пакутуе, што не наследны.

      Але што стала, то не адстане. Калі быць шчырым, аніколі не зазнаў ад караля вялікай ласкі, а папрокаў аж надта. Таму не можа шчыра цешыцца нібыта ласкавым прыёмам. Кароль ці то старанна следуе традыцыі, ці несвядома адцягвае непрыемную, як прадчувалася, размову. Не абыдзецца без пытанняў, без пярэчанняў, якія гетман несумненна будзе абвяргаць. Завушнікі караля напэўна шмат што даносілі да прыхільных вушэй Міласцівага пана. Але, перш чым падыйсці да гэтай справы, кароль пажадаў даведацца з першых вуснаў пра маскоўскія падзеі.

      – А што СКАЧАТЬ