Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 77

СКАЧАТЬ пан гетман што дадаць? – рашыўся на дапамогу Леў Сапега. – На маю думку не зазначана, што, замест de summa rerum armis decernere, аружна ўсю справу вырашыць, мэта дасягнута мірным шляхам. Гэта захавала нам жаўнераў, маючы на думцы незавершаную інфлянцкую кампанію і пагрозу з боку Турцыі, апошнім часам выразна завостраную.

      Вялікі палітык разумеў, што дыплом адкрывае магчымасці значна большыя, чым інтрыга з “царэвічамі”. Толькі заслепленасць на спадчынным уладаранні ды шведскай кароне магла патлумачыць стаўленне караля. З недаравальнай лёгкадумнасцю адкідаліся інтарэсы Рэчы Паспалітай, бо не стаялі першымі ў палітычных намерах караля і ягонай каморнай рады.

      – Дамова пра хаўрус, але дзеж там пра абавязацельствы Масквы супраць шведаў? – чарговы стратэг пакрыёма нагадвае пра запаветны стакгольмскі сталец. – Толькі гэткія абавязацельствы маглі б акупіць адмову ад здабытых гарадоў і абшараў.

      Кароль наўпрост не здрадзіўся, затое памагатыя не скемілі і шыла вылезла з меха. Але Жулкеўскі ўжо ні на што не разлічваў і не лічыў патрэбным адказваць лісліўцу. Кінуў зычлівы погляд на Льва Сапегу і ціха прамовіў.

      – Што ж мог бы дадаць, пане канцлер, калі вушы Міласцівага пана закрыты перад маімі довадамі, – з жалем прамовіў ён. – Pro suo maturo iudicio, згодна са сваім разуменнем, – яшчэ раз спаслаўся гетман, – стараўся пазбегнуць памылак папярэдняй выправы.

      Ведаў, што стаўленне караля, выказанае так адкрыта, выкліча атаку каралеўскага атачэння. Накінуліся, як на Сойме, калі ён супраціўляўся намерам распачаць гэту вайну, не скончыўшы інфлянцкай. Дзяўблі, як груганнё, а потым амаль увесь цяжар кампаніі звалілі на яго, Жулкеўскага, плечы, большасць войска пакідаючы тут, пад Смаленскам. А зараз выказваюць незадавальненне, што прынёс ім не тыя вынікі, якіх чакалі, і што іх так мала. Чаму ж тады не адклікалі гарнізон з Крамля? Што з ім далей?

      – Як жа пан гетман мог абяцаць вяртанне здабытага крывёю нашых жаўнераў? – першым, нібы звяглівы шчанюк з—за бота гаспадара, накінуўся адданы завушнік караля каронны падкаморы Анджэй Боболя. – А пераход на праваслаўе – гэта ж затрата душы!

      Неверагодны ханжа, стары кавалер, які казалі ніколі не крануў жанчыны, па чарзе перабыў дваранінам Стэфана Баторыя, Генрыка Валуа, Жыгімонта ІІ Аўгуста, і вось сакратар і дарадца Жыгімонта ІІІ. Радаваўся нягоднік, што заслужаная стокроць гетманам вялікая булава застанецца вакантнай, а то і трапіць не такому здатнаму.

      – Так, так, саступкі занадта вялікія. Масква ж была бездапаможнаю, – падхапіў нейкі біскуп. – Маем выпадак, калі in vitium duut culpae fuga, жаданне пазбегнуць памылкі, прыводзіць да яе, – павучальна закончыў ментар.

      “І адкуль ты ведаеш, ваяр палацавы, – злосна хмыкнуў сам сабе гетман, ведаючы, што нікога не пераканае, – Не дай Бог спазнаць Рэчы Паспалітай, якія сілы ў Масковіі не вычарпаны”.

      Жулкеўскага заўсёды непакоіла і злавала неразуменне каралём і “каморнай радай” простай, здавалася б, асаблівасці: такі значны і моцны, не гледзячы СКАЧАТЬ