Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 81

СКАЧАТЬ ізноў завязала канфедэрацыю, патрабуючы запозненага жолду і гатова было наляцець на ацалелыя ад рабунку гарады. Утрыманне незадаволеных жаўнераў у якім такім паслушэнстве выматвала ў Яна Сапегі здароўе і сілы. Генеральнае кола ад сярэдзіны лютага спрачалася чатыры дні і нарэшце запатрабавала, каб асабіста скіраваўся да караля. Ён ніколі не выкладаў свае мэты перад незадаволеным жаўнерствам, але рашэнню кола падпарадкаваўся. Толькі тымі ж днямі скіраваў лісты да правадыроў паўстання, у першую чаргу Трубяцкому, з прапановай вайсковай падтрымкі. Спасылаўся на патрэбу абароны праваслаўя, асудзіў згодніцкіх маскоўскіх баяраў і абвясціў, што не будзе ваяваць з паўстанцамі. Толькі ўзалежніў дапамогу ад выплаты жолду за час службы ў нябожчыка—царыка. Ці даведаліся канфедэраты пра хітрыя захады Сапегі і страцілі давер, ці з нейкай іншай прычыны, але 18 лютага вярнулі яго з паўдарогі да Смаленска.

      Новыя абставіны неслі вялікія змены. З лістоў ад баяр было бачна, чаго патрабуе Масква ад разрозненых і пасвараных правадыроў паўстання. Але ці пойдуць на ахвярнае змаганне апалчэнцы і самазваныя казакі? Усё ж паслы не паддаваліся каралеўскаму ціску.

      Апантаныя прапанавалі каралю ўжыць да паслоў сілу. Раззлаваны кароль, як на здзек, менавіта Льву Сапегу 12 сакавіка 1611 года загадаў паведаміць мітрапаліту Філарэту і князю Галіцыну, што яны арыштоўваюцца.

      Вялікі канцлер сядзеў у задуменні. Вось—вось павінен з’явіцца кур’ер і невядома як дасца звязаць апошнія падзеі з новымі звесткамі. Ці не паляцяць у агонь дастаўленыя лісты?

      Але раней за кур'ера з'явіўся бліжэйшы наведвальнік. Леў Сапега падняў на сына ўсмешлівы позірк.

      – Што там чуваць у двары? – заківаў галавою на знак прабачэння за нестасоўную цікаўнасць. – Добра, добра, не буду выпытваць таямніцы. Але і ты пачутае ад мяне не разгалошвай.

      – Вам усё жарты, ойча, – крыўдліва папракнуў Ян Станіслаў.

      – Дык я ж дзень пры дні самавіты ды засяроджаны, – усміхнуўся канцлер. – Хочацца і пажартаваць. Але размова наша будзе надзвычай сур'ёзнаю.

      – Слухаю ўважна і ўважліва, – крыху ў тон бацьку, але не пераходзячы межаў дазволенага, прамовіў Ян Станіслаў.

      – Проста з мосту: – Я на Сойме мушу адстойваць новую выправу, але не хачу, каб ты ў ёй удзельнічаў.

      – Чаму, ойча? – усё—ткі крыўдна падумаць, якія чуткі выкліча яго сыход з войска.

      Ян здзіўлена паглядзеў на бацьку, ці не працягвае жарты. Не залічваў сабе вялікіх учынкаў, але не хаваўся і харугвай сваёй, што мог, выконваў. Не дапускаючы сына да пытанняў ці пярэчанняў, канцлер пачаў тлумачыць.

      – Двое галоўных паслоў, якія адстойвалі Уладыслава, князь Галіцын і Філарэт выпраўляюцца да Польшчы.

      – Як гэта? – усклікнуў Ян.

      Разумеў, што паспешлівае каралеўскае рашэнне азначала паразу бацькавай канцэпцыі, якую так старанна праводзіў – Арышт! Думаю на доўгія гады, – уздыхнуў вялікі СКАЧАТЬ